Рух транспарту па праспекце Пушкіна ў Мінску будзе абмежаваны ў начны час з 26 на 27 ліпеня і з 27 на 28 ліпеня. Пра гэта паведаміла сталічная ДАІ.

Прычынай перакрыцця праспекта называецца кладка новага асфальта.
Першы ўчастак будзе закрыты з 22:00 26 ліпеня да 05:30 27 ліпеня — ад вуліцы Матусевіча да вуліцы Прытыцкага.
Другі ўчастак — з 22:00 27 ліпеня да 05:30 28 ліпеня — ад вуліцы Прытыцкага да вуліцы Матусевіча.
Абмежаванні закрануць усе віды транспарту.
Каментары