Свет11

У Вашынгтоне перакуліўся грузавік. З яго ўцяклі 250 мільёнаў пчол

Каля 250 мільёнаў пчол уцяклі з перакуленага грузавіка ў амерыканскім штаце Вашынгтон у пятніцу, што прымусіла ўлады папярэдзіць насельніцтва пра небяспеку набліжэння да гэтых насякомых, піша Бі-бі-сі.

Грузавік, які перавозіў больш за 31 тону вулляў з мядовымі пчоламі, перакуліўся на дарозе паблізу мяжы з Канадай. На дапамогу аварыйным службам прыехалі некалькі дасведчаных пчаляроў.

«Мэта — выратаваць як мага больш пчол», — заявілі ў офісе шэрыфа акругі Уатком неўзабаве пасля здарэння.

Улады паведамілі, што месца аварыі застанецца закрытым «да завяршэння выратавальнай аперацыі». «250 мільёнаў пчол цяпер на волі, — напісаў шэрыф акругі. — ПАЗБЯГАЙЦЕ ГЭТАГА РАЁНА з-за магчымасці нападаў і скаплення пчол». «План заключаецца ў тым, каб дазволіць пчолам вярнуцца ў вуллі і знайсці сваю матку, — адзначылі ў офісе шэрыфа. — Гэта павінна адбыцца на працягу наступных 24—48 гадзін».

Увечары ў пятніцу паліцыя ў сацсетках падзякавала «цудоўнай супольнасці пчаляроў» — паводле іх, на дапамогу прыехала больш за два дзясяткі чалавек.

«Да раніцы большасць пчол павінны вярнуцца ў свае вуллі», — напісалі прадстаўнікі WCSO у фэйсбуку.

На апублікаваных паліцыяй кадрах бачна, як велізарная колькасць пчол рояцца вакол грузавіка.

Хоць некаторыя пчаляры займаюцца выключна вытворчасцю мёду, многія таксама здаюць вуллі ў арэнду фермерам, якім патрэбны пчолы для апылення сельскагаспадарчых культур.

Каментары1

  • Žvir
    31.05.2025
    Niachaj liatuć u Avaļny kabiniet, tam adnamu apantanamu treba hluzdy padliačyć.

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага60

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?2

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць