Грамадства

Дзе падлеткам папрацаваць летам і колькі можна зарабіць

Што прапануе рынак працы летам 2025 года, якія віды работ даступныя для падлеткаў 14—16 гадоў і якая будзе мінімальная аплата, распавялі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Падлеткі ва ўзросце 14—16 гадоў могуць працаваць у дыспетчарскіх службах і call-цэнтрах, выконваць найпрасцейшыя працы па зборцы і разборцы механізмаў, займацца расклейваннем аб’яў, дастаўляць ежу і тавары дадому (пры наяўнасці веласіпеда), а таксама працаваць у сферы фларыстыкі.

Акрамя таго, маладыя работнікі маюць магчымасць уладкавацца ў сацыяльныя ўстановы, аказваючы дапамогу пажылым людзям у пансіянаце або працуючы ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У ведамстве падкрэслілі, што падлеткі ад 14 да 16 гадоў могуць працаваць не больш за 23 гадзіны на тыдзень, падчас канікул — не больш за 4 гадзіны 36 хвілін у дзень.

Падлеткам забаронены работы з шкоднымі рэчывамі, цяжкая фізічная праца, а таксама начныя змены і праца ў выходныя дні.

За поўнасцю адпрацаваны месяц заплацяць не ніжэй за мінімальную заработную плату — 726 рубёў.

Выбраць прыдатную вакансію падлеткі могуць праз службу занятасці па месцы жыхарства, на партале gsz.gov.by або ў навучальных установах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала7

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта17

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала7

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць