Літаратура

Упершыню з’явіўся пераклад «Спеву пра Майго Сіда»

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову іспанскага гераічнага эпасу «Спеў пра Майго Сіда». Над перастварэннем твору працаваў спярша Якуб Лапатка (1944—2024), а пазней Лявон Баршчэўскі, піша Bellit.info.

Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 года. Галоўны ягоны герой — рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).

Першы пераклад твору на беларускую мову, зроблены з мовы арыгінала, то бок са стараіспанскай, ствараўся аўтарам перакладу фінскай «Калевалы» Якубам Лапаткам, але не быў ім завершаны ў сувязі са смерцю. Рэшту твора пераклаў Лявон Баршчэўскі, які адрэдагаваў увесь тэкст і падрыхтаваў неабходныя дадаткі да яго.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць