Вайна22

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там

У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны расказалі, што працягваюць спецаперацыю ў Пакроўску і з дадатковымі сіламі спецназа спыняюць спробы ворага атакаваць лагістыку.

Кіраўнік ГУР Кірыла Буданаў асабіста ўзначальвае спецаперацыю ГУР у Пакроўску

«Сіламі «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны працягваецца аперацыя ў адным з важных, з пункту гледжання франтавой лагістыкі, раёнаў горада Пакроўск Данецкай вобласці. Ідуць жорсткія баі з расійскімі акупантамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама, паведамляе ГУР, пасля паспяховай дэсантнай аперацыі да спецназаўцаў, якія занялі пэўныя рубяжы, прабілі наземны калідор і далучыліся дадатковыя сілы спецпадраздзялення.

«Працягваецца баявая праца, скіраваная на ліквідацыю спробаў ворага пашырыць агнявое ўздзеянне на лагістыку ў зоне адказнасці ГУР», — дадае прэс-служба.

З мэтай бяспекі асабовага складу прыцягнутых падраздзяленняў дэталі аперацый пакуль не раскрываюцца, адзначаюць у ГУР.

На пачатку мінулага тыдня ў Пакроўск Данецкай вобласці былі адпраўлены спецназаўцы Галоўнага ўпраўлення разведкі з прычыны абвастрэння баявых дзеянняў і з мэтай стабілізацыі сітуацыі.

Украінскі бок сцвярджае, што атачэння ці блакавання Пакроўска і Мірнаграда Данецкай вобласці няма, а ў Пакроўску працягваецца комплексная аперацыя па знішчэнні і выцясненні ворага.

Каментары2

  • Ну
    04.11.2025
    Хлопцы, мачыце гэтую маскавіцкую поскудзь! Хай шанцуе! Беражыце сябе! Слава Украïні!
  • Стас
    04.11.2025
    Зеленский говорит что все там хорошо

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць