Свет

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Колькасць загінулых у выніку крушэння грузавога самалёта MD-11 кампаніі UPS у амерыканскім штаце Кентукі павялічылася да сямі чалавек, у тым ліку тры члены экіпажа. Самалёт разбіўся адразу пасля ўзлёту.

Фота: AP Photo / Jon Cherry

Паводле інфармацыі Reuters, адно з ключавых пытанняў для следчых — чаму адзін з рухавікоў, імаверна, адарваўся ад самалёта непасрэдна перад падзеннем. Пра гэта сведчаць відэазапісы абломкаў на лётным полі.

Сам самалёт, выпушчаны 34 гады таму, загарэўся адразу пасля ўзлёту. Тэлеканал WLKY паказаў відэазапіс, на якім відаць, як самалёт узлятае з палаючым крылом, а пры ўдары аб зямлю ўтвараецца велізарны вогненны шар. Абломкі самалёта аказаліся раскіданыя па двух узлётна-пасадачных палосах. Паводле слоў губернатара, некалькі чалавек на зямлі атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Згодна са звесткамі Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, борт, што разбіўся, быў выпушчаны 34 гады таму. Ён пацярпеў крушэнне каля 17:15 па мясцовым часе.

Самалёт павінен быў здзейсніць рэйс на Гаваі. Для 8,5‑гадзіннага палёту да Ганалулу ён быў запраўлены каля 150 тысяч літраў.

У аэрапорце Луісвіля месціцца UPS Worldport — глабальны хаб для грузавых авіяперавозак кампаніі і яе найбуйнейшы ў свеце цэнтр апрацоўкі пасылак.

Пілот і эксперт па бяспецы палётаў Джон Кокс лічыць, што следчым трэба высветліць, чаму самалёт з трыма рухавікамі не здолеў узляцець, нягледзячы на пажар аднаго з іх.

«Гэта занадта вялікі пажар для звычайнага, тыповага пажару рухавіка, — заявіў эксперт. — Ён занадта вялікі».

Крушэнне спрычынілася да серыі пажараў у прамысловай зоне каля аэрапорта, дзе было ахоплена агнём некалькі будынкаў за ўзлётна-пасадачнай паласой.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць