Грамадства11

Апублікаваная карта, дзе нельга курыць у Мінску

Мінская міліцыя апублікавала карту, на якой адзначаны забароненыя для курэння месцы. Што трапіла ў спіс забароны?

У спіс забароненых месцаў трапілі:

  • пляжная зона Камсамольскага возера;
  • пляжная зона Цнянскага вадасховішча;
  • парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў;
  • Цэнтральны батанічны сад;
  • цэнтральны парк імя Горкага;
  • парк культуры і адпачынку імя 900-годдзя Мінска;
  • Мінскі заапарк;
  • Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс;
  • плошча Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі;
  • парк імя 60-годдзя Кастрычніка.

Нельга курыць там, дзе ёсць адпаведная шыльда: у ліфтах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў і інтэрнатаў. Таксама забаронена курыць у аўтамабілях, калі вы едзеце з дзецьмі да 14 гадоў, на дзіцячых пляцоўках, на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчых і іншых лагераў, устаноў адукацыі.

У спісе абмежаванняў таксама працоўныя месцы ў памяшканнях, прыпынкі і станцыі грамадскага транспарту (у т.л. метро), падземныя пераходы, гандлёвыя аб’екты і рынкі, аб’екты грамадскага харчавання, летнія пляцоўкі, пляжы, арганізацыі фізічнай культуры і спорту, чыгуначныя станцыі, вакзалы і аэрапорты. Выключэнне — спецыяльна абсталяваныя месцы.

Артыкул 19.9 КаАП прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу да чатырох базавых велічынь (168 рублёў) за курэнне (у тым ліку электронных сістэм курэння) у забароненых месцах.

Калі дзіця ва ўзросце да 16 гадоў будзе курыць у недазволеным месцы, яго бацькоў (асоб, што замяняюць бацькоў) могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары1

  • галаперыдол
    26.05.2025
    Няма што рабіць

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць