Нерухомасць55

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам

У вёсцы Вялікі Трасцянец, прылеглай да ўсходняй часткі Мінска, выставілі на продаж дом, які нагадвае хутчэй загарадную сядзібу ці палац. Звонку ён здаецца звычайным, а вось усярэдзіне чакае сапраўдная раскоша, піша «Анлайнер».

Пабудаваны катэдж у далёкім 2007 годзе з газасілікатных блокаў з уцяпленнем. Перакрыцці ў ім — жалезабетонныя, дах пакрыты мяккай чарапіцай. Звонку будынак выглядаў бы цалкам звычайным, калі б не беласнежная лесвіца са скульптурамі львоў і ліхтарнымі слупамі ў выглядзе жаночых фігур. Яна як быццам намякае, што ўсярэдзіне будзе нешта цікавае.

Агульная плошча дома — 377 «квадратаў». Складаецца ён з трох узроўняў. На першым паверсе — прасторная кухня-сталовая, гасцёўня са столямі вышынёй 3,28 метра, упрыгожаная калонамі, пазалочанымі буфетамі, скульптурамі і аксамітнымі крэсламі. Разынкай прасторы можна назваць вялікія вокны ад падлогі да столі — у сучасных каркасніках панарамнае шкленне ўжо не рэдкасць, але ў 2000-х падобныя архітэктурныя рашэнні выкарыстоўваліся не так часта.

На другім паверсе знаходзяцца чатыры жылыя пакоі і санвузел. Інтэр'ер тут сціплейшы і нагадвае стыль пачатку 2000-х: столі з гіпсакартону і характэрная мэбля таго часу.

На цокальным паверсе размясціліся другая кухня, пральня, кладоўка, кацельня і яшчэ адзін санвузел.

Разынка дома — адкрыты паўкруглы балкон, які быццам створаны для вячэрніх серэнад. Праўда, у цяперашнія часы варта разлічваць хіба што на ранішнюю каву з відам на туі і акультураны ўчастак.

Усе камунікацыі на месцы: газавае ацяпленне, цэнтральнае водазабеспячэнне, мясцовая каналізацыя.

Прадаецца такі аб'ект за $270 000 па курсе. У пераліку атрымліваецца ўсяго толькі $716 за «квадрат». Цяпер падобную цану можна сустрэць хіба што толькі ў дамах для чаргавікоў.

Каментары5

  • Яніна
    21.05.2025
    Рэдакцыя, калі вы ўжо дабавіць рыгаючы смайлік?
    А то заўжды ванітуе ад царскіх інтэр'ераў.
  • Яніна
    21.05.2025
    І выгляд з балкону выпадкам не на парк Трасцянец, дзе катавалі і палілі людзей? Наогул не разумею,як можна жыць каля такога месца.
  • Фрэд
    21.05.2025
    На той зямлі у́ 30 х - 40 х гадох , арда растрэльвала Беларусау́ , Жыдоу́ , Палякау́ . пад гэтым домам костачкі чалавечыя , гаспадары ня могуць там жыць .
    Ім страшна .
    Спаць ня могуць . Ау́ра сьмерці .

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць