«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?
На выходных у Магілёве заўважылі вялікі натоўп людзей ля кінатэатра Starlight, якія прыйшлі на раздачу бясплатнай шаўрмы. Абяцана было 100 штук, а людзей прыйшло куды больш. У тыктоку з'явіліся відэа, што там адбывалася, заўважыў «Тэлеграф».

Аўтар відэа прызналася, што людзей было так шмат, што магло здарыцца ўсялякае. «Гэта проста быў трэш, арганізацыі ніякай, ледзь не затапталі адзін аднаго!!!» — напісала яна.
Па словах жанчыны, натоўп утварыўся з-за абяцання раздаць 100 штук шаўрмы. «Гэта была жэсць, падлеткі па галовах ішлі, каб атрымаць шаўрму», — напісала яна.
Іншая каментатарка абурылася пад відэа: «Якім трэба быць галодным, каб пайсці на такое дзеля нейкага лаваша. Жэсць. Гэтая масавая колькасць нават небяспечная для жыцця».
Аўтарка ўдакладніла, што насамрэч многія прыйшлі не за шаўрмой. «Там больш не галодныя былі, а падлеткі хацелі сустрэчы і фота зрабіць з блогерамі. Усё было б не дрэнна, калі б арганізавалі ўсё правільна!» — лічыць яна.
Зрэшты, на іншым відэа ўсё выглядае куды больш бесклапотным і без трэшу.
Каментары