Грамадства44

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе

На сайце нямецкай амбасады ў Мінску з'явілася паведамленне, што з 1 ліпеня 2025 года паўсюдна адмяняецца працэдура апеляцыі на адмову ў візе, раней прапанаваная на добраахвотнай аснове. Гэта робіцца «з мэтай апрацоўкі большай колькасці візавых заяў і скарачэння часу чакання рашэнняў па візах».

У сувязі з гэтым амбасада просіць з пазначанай даты не накіроўваць у яе апеляцыі ў выпадку адхілення візавай заявы, бо разглядаць іх не будуць. Замест гэтага можна падаць пазоў у адміністрацыйны суд Берліна — на нямецкай мове і з гатоўнасцю несці аплату судовых выдаткаў.

«Вы можаце мінімізаваць рызыку адмовы, падаўшы ўсе неабходныя дакументы ў поўным аб'ёме. Калі візавы аддзел запытае дадатковыя дакументы, калі ласка, падайце іх своечасова. Пасля адхілення ёсць магчымасць падаць новую заяву на візу», — паведамляе амбасада.

Каментары4

  • Барадзед
    05.05.2025
    Ведут себя так, будто это они победили 80 лет назад. Возмутительно! Они должны Беларусам выдавать шенгенские визы бесплатно, визы и немецкое пособие по безработице, чтобы Беларусы в Германии не вынуждены были работать, потому что это немцы трудоголики, мы - нет.
  • Гг
    05.05.2025
    Лучше росисянам давать визы, все верно, они дружно будут ходить по Берлину раз в полгода и говорить «нет войне», но красиво молчать, когда нужно говорить «дайте оружие Украине»
  • Жора
    06.05.2025
    Гг, прычым тут расіяны? Навіна пра амбасаду Нямеччыны ў Менску.

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць