Свет1010

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ягонае стаўленне да Украіны залежыць ад дзеянняў Расіі.

Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон і Дональд Трамп. Фота: Antoine Gyori — Corbis Corbis via Getty Images

Дональд Трамп дапусціў, што можа палепшыць сваё стаўленне да Украіны.

Прэзідэнт ЗША ў інтэрв'ю The Atlantic адзначыў, што гэта залежыць ад дзеянняў Расіі ў вайне. Журналіст спытаўся ў яго, ці ёсць што-небудзь, што можа зрабіць Пуцін, што прымусіць Трампа заняць бок Зяленскага.

«Не абавязкова на баку Зяленскага, але на баку Украіны — так. Так. Але не абавязкова на баку Зяленскага. Мне з Зяленскім было цяжка. Вы гэта бачылі тут, калі ён сядзеў проста ў гэтым крэсле, калі ён проста не мог зразумець», — адзначыў Трамп.

Ён зноў узгадаў спрэчку з украінскім прэзідэнтам у Белым доме.

«Яму ўсяго-то трэба было прамаўчаць, разумееце? Ён жа дамогся свайго. Дамогся. Але замест таго каб сказаць «добра», калі я зрабіў заяву, я сказаў: «Ну, мы імкнемся вырашыць гэтую праблему. Мы спрабуем дапамагчы». А ён сказаў: «Не, не, нам яшчэ патрэбна бяспека». Я сказаў: «Бяспека?», — узгадаў Трамп.

Пры гэтым ён дапусціў, што ЗША могуць працягнуць падтрымку Украіны, але не смяротнай зброяй.

«Гэта не абавязкова павінны быць узбраенні. Існуе шмат формаў зброі. Гэта не абавязкова зброя з кулямі. Гэта можа быць зброя ў выглядзе санкцый. Гэта можа быць зброя ў выглядзе банкаўскіх мераў. Гэта можа быць мноства іншых відаў зброі», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што працэс урэгулявання канфлікту знаходзіцца на фінішнай прамой, усё можа вырашыцца на працягу бліжэйшага тыдня.

Тым часам еўрапейскія чыноўнікі асцерагаюцца, што ЗША ўжо на гэтым тыдні могуць выйсці з мірнага працэсу. Дзяржсакратар Марка Рубіа заяўляў, што Вашынгтон можа адмовіцца ад намаганняў па дасягненні міру, калі не ўбачыць хуткага выніку.

Каментары10

  • понятно
    29.04.2025
    Понятно, об оружии от лапидара, придется забыть !
    Не, он странный, цацкается и якшается с путиным, идёт ему на уступки, выполняет его хотелки, но давит на Зеленского и Украину.
    Не вспоминает о своих обещаниях вооружить Украину до зубов, продолжает предлагать пряники, за счёт Украины, путину.
    Даже украинский Крым, украинский Донбасс согласен ему отдать, но, беда в том, что путину нужна вся Ккраина без украинцев, но с русскими.
  • Filipp
    29.04.2025
    У Трампа толькі адзін бок, свой. І ён стане яго трымацца!) І калі будзе Яму патрэбна, тую зброю што дае Ўкраіне, можа пачаць даваць і .....
  • Лапідарнасць
    29.04.2025
    "Не абавязкова на баку Зяленскага, але на баку Украіны — так".
    Так гэта што? Чакае, пакуль Пуцін не скажа пра альтэрнатыўную Украіну без Зяленскага? Няма зараз іншай Украіны.

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць