Вайна3131

У Еўропе і ва Украіне баяцца, што Трамп на гэтым тыдні выйдзе з перамоў па вайне — FT

Еўрапейскія і ўкраінскія чыноўнікі асцерагаюцца, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер знаходзіцца на мяжы адмовы ад удзелу ў мірных перамовах Кіева і Масквы, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images

Афіцыйныя асобы ў Еўропе і ва Украіне лічаць, што Трамп гатовы скарыстацца любым, нават часовым прарывам у перамовах, каб адзначыць свае першыя 100 дзён на пасадзе. Гэта будзе «падставай», каб ужо на гэтым тыдні заявіць, што яго праца выкананая.

Паводле аднаго з суразмоўцаў FT, Трамп «стварыў сітуацыю, з якой сам знойдзе падставу выйсці і перадаць Украіне і нам [Еўропе] рашэнне гэтай праблемы».

Крыніцы газеты таксама адзначаюць, што нежаданне Уладзіміра Пуціна пагадзіцца на ключавыя патрабаванні ЗША і Украіны — такія як захаванне ўкраінскіх узброеных сіл пасля вайны — а таксама агульная складанасць канфлікту прымусілі Трампа перагледзець сваю прыхільнасць да мірнага пагаднення.

Каментары31

  • .
    29.04.2025
    100 дзён хапіла Трампу, каб зразумець сваю звышупэўненасць у справе спынення вайны, свой звышдавер да адэкватнасці Пуціна (і то не факт).

    Колькі дзён, месяцаў, год патрабуецца фанатам Трампа, каб зразумець, што іх кумір быў звышупэўнены, памыляўся, даваў абяцанні там, дзе не разбіраўся?

    І колькі жыцця патрэбна беларускім фанатам Трампа, калі яны за 30 год не ўцямілі пагрозу ад тыпажа "плявузгаючы нахабны невук"? Разумны навучаецца на ўласным досведзе. Сумленны - яшчэ і на гісторыі пакут сваёй радзімы.
  • Filipp
    29.04.2025
    Спачатку яны незадаволеныя перамовамі Трампа, а калі ён збіраецца сыйсці, яны яшчэ большае незадаволеныя. Наадварот, можаце радавацца, зараз Украіна і Эўропа мае магчымасць паказаць чаго яны стоюць
  • .
    29.04.2025
    ., Абірая Трампа Амерыка перш за ўсё галасавала СУПРАЦЬ демакратаў- левакоў які ператвараюць ЗША ў дурдом.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць