Грамадства1313

У Беластоку беларус вывесіў лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг

У Беластоку ўбачыць чырвона-зялёны сцяг Беларусі можна хіба што на будынку Генеральнага консульства. Таму з'яўленне гэтага сцяга на балконе аднаго з жылых дамоў здзівіла многіх беларусаў, што жывуць у польскім горадзе.

Фота: Most

Сцяг вывесіў Аляксандр — беларус, які ўжо дзевяць гадоў жыве ў Польшчы. Ён расказаў, навошта вырашыў гэта зрабіць, піша Most.

Як аказалася, Аляксандр павесіў дзяржаўны сцяг Беларусі яшчэ летам 2024 года. Паводле яго слоў, гэта быў адказ на непрыемную сітуацыю, якую ён перажыў у Беластоку.

— У мяне быў выпадак: у Беластоку мне крыкнулі: «Zamknij ruską mordę» («Закрый рускую морду»). Я вырашыў абазначыць, што я беларус. Вось і ўсё, гэта ўвесь мой пасыл, — тлумачыць Аляксандр.

У Польшчу Аляксандр пераехаў у пошуках лепшага жыцця. Вяртацца ў Беларусь не плануе — кажа, што там яму няма да каго ехаць. Але марыць з'ехаць у Аўстралію або ЗША.

— Я з'ехаў, каб змяніць сваё жыццё. Тут я на адной працы зарабляю столькі ж, колькі ў Беларусі зарабляў на дзвюх, — распавядае ён.

На пытанне, чаму ён выбраў менавіта чырвона-зялёны сцяг, а не бела-чырвона-белы, Аляксандр адказвае:

— Я прыехаў у Польшчу да выбараў 2020 года, калі пратэстаў яшчэ не было. Палітыка мяне не цікавіць. Я занадта маленькае звяно, каб пра гэта думаць.

Я быў сіратой, мяне выхоўвала бабуля, і яна задаволеная Лукашэнкам. Так, пасля выбараў 2020 года ў Беларусі была жахлівая сітуацыя, але цяпер такое ва ўсім свеце. Я не ўдзельнічаю ў падзеле беларусаў. Я жыву для сваёй сям’і.

Аляксандр кажа, што прэтэнзій да яго з нагоды вывешанага сцяга пакуль не паступала. Аднак ён мяркуе, што пасля зносін з журналістамі пытанні могуць з'явіцца.

Каментары13

  • Efj
    28.04.2025
    З яго выйдзе добры шэраговец.
  • Kub
    28.04.2025
    Мазгоў хапіла толькі выехаць у Польшчу... амёба.
  • 28.04.2025
    Хіба быць лукашістам гэта лепей за " вузкага " ?

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў5

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»7

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх3

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць