Грамадства44

Ціханоўская ўручыла ўзнагароды дзеячам беларускай дыяспары ў ЗША

Падчас працоўнага візіту ў ЗША, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «За плённую працу на карысць Беларусі» і медаль Францыска Скарыны прадстаўніцам беларускай дыяспары ў ЗША.

Фота: ОСЦ

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымалі:

Алеся Кіпель — беларуска-амерыканская грамадская дзяячка, юрыстка — за шчырую адданасць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША;

Алеся Сёмуха-Грынберг — беларуская грамадская дзяячка, спонсарка шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх праектаў — за крэатыўную дзейнасць па захаванні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі;

Ірына Красоўская — грамадская дзяячка, праваабаронца — за шматгадовую праваабарончую дзейнасць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю знікненняў людзей у Беларусі і ва ўсім свеце.

Медалём Францыска Скарыны узнагароджана Наталля Гардзіенка — аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары — за шматгадовую навуковую і архіўную дзейнасці на карысць Беларусі.

Рашэнні аб узнагароджаннях у Кабінеце прымаюцца калегіяльна, з улікам прапаноў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Святлана Ціханоўская адзначыла ўнёсак удзельнікаў беларускай дыяспары ў Вашынгтоне: 

«Як і многія іншыя, я вымушана апынулася ў выгнанні разам з дзецьмі. Я добра ведаю, што эміграцыя — няпросты лёс. Нават для тых, хто прыехаў у новую краіну ў раннім узросце, разам з бацькамі. Але тым больш важна ў чужыне не забываць пра свае карані. З сённяшніх лаўрэатаў хтосьці нарадзіўся ў эмігранцкай сям’і, хтосьці з’ехаў яшчэ ў 90-х, пасля прыходу да ўлады дыктатуры, а хтосьці, як і большасць з нас — пасля 2020-га года. І тым не менш, усе яны па-ранейшаму жывуць Беларуссю, беларушчынай, робяць усё дзеля таго, каб нашая радзіма была дэмакратычнай і незалежнай».

Каментары4

  • Жора
    08.05.2025
    За якія заслугі Ціханоўская атрымала маральнае права раздаваць узнагароды? Яна - хто? Які ейны гераічны ўчынак ці чаго яна дабілася для Беларусі?
  • XXX
    08.05.2025
    А сёньняшняя Рада БНР, якая раздае свае медалі, чым?
  • А суддзі хто?
    08.05.2025
    Як мінімум, Ціханоўскую абраў народ. А хто выбіраў гэтых, у Радзе? Міжсабойчык. Ім да ўзроўню (палітычных кантактаў) Ціханоўскай (як і Пазьняку) .. ніколі не дапяць.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць