Грамадства

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Будынак, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нацыянальнага значэння, прадаецца за даўгі скандальна вядомага забудоўшчыка.

Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by

Будынак выставіла на продаж «БелЮрЗабеспячэнне». Электронныя таргі прызначаныя на 15 мая, прыём заявак — да 14 мая. Пачатковы кошт аб’екта складае 612 тысяч рублёў (прыкладна 200 тысяч даляраў).

Будынак былой сінагогі размешчаны на вуліцы Першамайскай, 40. Гэтая вуліца да Другой сусветнай вайны называлася Пінскай вуліцай, а яўрэйская школа на ёй згадваецца ўжо ў 1563 годзе.

Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by

Цяперашняя мураваная сінагога была ўзведзена ў сярэдзіне XIX стагоддзя, па некаторых звестках у 1840-х гадах. Сінагога была пабудавана на вялікім участку паміж ракой Кобрынкай, вуліцай Пінскай, гарадскімі лазнямі і ўчасткам Франкоўскага. Па архітэктурнай кампазіцыі гэта базілікальны храм без вежаў, з двухсхільным дахам, арыентаваны з захаду на ўсход. 

У спісе за 1853 год яна пазначана як «незавершаная будаўніцтвам», а побач з ёй дзейнічала яшчэ дзевяць малітоўных школ. Да 1913 года сінагога дзейнічала. Пазнейшыя дакументы аб яе функцыянаванні адсутнічаюць.

Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by
Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by

У час Другой сусветнай вайны будынак стаў цэнтрам гета, куды нацысты сагналі яўрэйскае насельніцтва з усёй акругі. Пасля вайны сінагога ўжо не выкарыстоўвалася як рэлігійны аб’ект: каштоўныя рэчы былі вывезеныя, будынак прыстасавалі пад вытворчыя патрэбы.

Кобрынская сінагога ў 1949 годзе. Фота: Wikimedia Commons

У 1980-х гадах тут размяшчаўся цэх па вытворчасці піва і безалкагольных напояў Кобрынскага кансервавага завода. У 1990-я гады будынак пачаў занепадаць.

Планы аднавіць сінагогу як культурны цэнтр яўрэйства Заходняй Беларусі і музей гісторыі і этнаграфіі яўрэяў Брэстчыны не былі рэалізаваныя.

Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by
Кобрынская сінагога. Фота: e-auction.by
Інтэр'еры Кобрынскай сінагогі. Фота: e-auction.by

Сінагога за даўгі

Цяпер сінагога прадаецца за даўгі «Жылбудкамплекта», забудоўшчыка, які праславіўся тым, што там і не дабудаваў жылы комплекс «Грушаўскі пасад» у Мінску. 430 дольшчыкаў перадалі кампаніі больш за 58 мільёнаў рублёў, але кватэры так і не атрымалі. У выніку дзяржаўны забудоўшчык завяршыў будаўніцтва, а кіраўнікі «Жылбудкамплекта» былі асуджаныя.

Гэтая гісторыя ўскладае на новага ўласніка гістарычнага помніка шэраг абцяжарванняў: ён знаходзіцца пад арыштам і на яго распаўсюджваецца забарона на рэгістрацыйныя дзеянні.

Разам з будынкам прадаюць і зямельны ўчастак плошчай 57 сотак, які перадаецца на праве пастаяннага карыстання. Зямлю можна выкарыстоўваць выключна для размяшчэння аб'ектаў рэлігійнага (культавага) прызначэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць