Грамадства

Тыктокер са Жлобіна разводзіў на грошы аматараў эзатэрыкі

20-гадовы хлопец са Жлобіна праз тыкток пад выглядам магічнай дапамогі падманваў людзей, якія цікавяцца эзатэрыкай. Ён стварыў акаўнт з рэальным імем і нумарам тэлефона, дзе выкладаў чужыя відэа з прывабнымі загалоўкамі і сімваламі, звязанымі з магіяй і рэлігіяй, паведамляе Следчы камітэт.

Фота ілюстрацыйнае

Падчас жывых эфіраў хлопец прапаноўваў дапамогу ў розных жыццёвых пытаннях — ад паспяховых аперацый да паступлення ў ВНУ і асабістых адносін. Патэнцыйных кліентаў ён пераводзіў у асабістыя чаты, дзе паступова выманьваў у іх грошы, абяцаючы вырашэнне праблем праз розныя рытуалы і абрады. Пры гэтым ён імітаваў шчырую ўвагу да праблем і настойваў на аплаце дадатковых паслуг.

Людзі з розных рэгіёнаў Беларусі пералічвалі яму ад 25 да 600 рублёў, а адзін мужчына з Брэстчыны за два месяцы страціў больш за 3000 рублёў, хоць ніякіх цудаў, натуральна, не адбылося.

Супраць гэтага хлопца распачалі крымінальную справу па артыкуле аб махлярстве, ён знаходзіцца пад вартай. Следчыя працягваюць высвятляць, колькі людзей ён ашукаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць