Свет1414

Трамп у Шатландыі: Еўропе пагражаюць ветракі і міграцыя

Прэзідэнт ЗША па прыбыцці ў Шатландыю вечарам у пятніцу, 25 ліпеня, заклікаў еўрапейцаў адмовіцца ад ветрагенератараў і спыніць міграцыю, паведамляе Deutsche Welle.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Ляціш над Еўропай — і паўсюль бачыш гэтыя ветракі, якія псуць вашы прыгожыя палі і даліны і забіваюць вашых птушак», — сказаў Трамп у аэрапорце Глазга Прэствік. Паводле яго слоў, ветрагенератары таксама наносяць шкоду мору.

Трамп таксама заклікаў Еўропу спыніць «жудаснае ўварванне» мігрантаў, якое, паводле яго сцвярджэння, разбурае Еўропу гэтак жа, як ветрагенератары разбураюць прыгажосць еўрапейскіх краін.

Трамп пагражае ЕС пошлінамі ў 30%

12 ліпеня Дональд Трамп заявіў, што з 1 жніўня мае намер увесці мытныя пошліны ў 30% на пастаўкі тавараў з Еўрасаюза. Ён патлумачыў гэта «адным з самых сур’ёзных гандлёвых дэфіцытаў» паміж Бруселем і Вашынгтонам.

Калі еўрапейскія кампаніі і краіны «вырашаць будаваць ці вырабляць прадукцыю ўнутры ЗША», яны не трапяць пад гандлёвыя пошліны, паабяцаў тады рэспубліканец. Але ён прыгразіў сіметрычным адказам, калі ЕС адкажа на гэта павышэннем сваіх пошлін на амерыканскія тавары.

Праз два дні ўлады Еўрасаюза падрыхтавалі спіс амерыканскіх тавараў на 72 мільярды еўра, якія трапяць пад пошліны, калі абвешчаныя Трампам меры ўвойдуць у сілу.

Каментары14

  • донкихот
    26.07.2025
    дык ці не Амерыка хоча разбурыць Стары свет (Еўропу) ?
  • Альгерд
    26.07.2025
    С китаем уже проходили,хочет повторить?
  • Дохтур
    26.07.2025
    вятрак, Трамп - ідыёт.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць