Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік
Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская расказала, як змянілася ейнае жыццё праз год пасля палёту на Міжнародную касмічную станцыю.

Відэа з Васілеўскай з'явілася ў тэлеграм-канале авіякампаніі «Белавія», дзе яна раней працавала бортправадніцай.
Касмічная турыстка расказала, што за апошні год ейнае жыццё стала «больш насычаным і плённым». Яна цяпер працуе ў «Фондзе міру» і займаецца гуманітарнай і сацыяльнай дзейнасцю.
Былыя калегі спыталі Васілеўскую, ці сачыла яна за навінамі «Белавіі». Гераіня Беларусі адказала, што яе цешыць адкрыццё рэйсаў з рэгіянальных аэрапортаў. Гэта, па словах Васілеўскай, адбываецца дзякуючы таму, што з ёй у космасе пабываў макет самалёта беларускай авіякампаніі.

Нагадаем, што раней журналісты высветлілі, дзе цяпер працаўладкаваная Марына Васілеўская. Два самыя свежыя запісы — грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» і ТАА «ЭкаПрамПанэль». Да абедзвюх арганізацый Васілеўская далучылася ў жніўні 2024 года.
У «Фондзе міру» яе пасада афіцыйна называецца так: намесніца старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці Беларускага фонду міру.
А вось пра працу ў камерцыйнай арганізацыі Васілеўская палічыла за лепшае не паведамляць публічна.
Цікава, што ў «ЭкаПрамПанэлі» і «Беларускім фондзе міру» аднолькава завуць кіраўніка — Максім Уладзіміравіч Місько.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары