Грамадства

У Брэсце за ўдзел у пратэстах асудзілі вядомага лёгкаатлета

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 сакавіка паводле «народнага» артыкула 342 КК (групавое парушэнне грамадскага парадку) судзілі 37-гадовага Сяргея Барысавіча Чаберака. Журналісты BGmedia выказалі здагадку, што гэта даволі вядомы ў Беларусі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Чаберак. Цяпер ініцыятыва Belpol пацвердзіла выданню, што судзілі сапраўды яго.

Сяргей Чаберак у 2019 годзе. Фота: BGmedia

Што вядома пра Сяргея Чаберака

Сяргей Чаберак — трэнер-выкладчык па спорце вышэйшай катэгорыі. Майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь.

Ён віцэ-чэмпіён Еўропы па кросе на дыстанцыі 6 км, 26-разовы пераможца чэмпіянатаў і першынстваў Беларусі па лёгкай атлетыцы. Неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў свету па кросе, кубкаў і чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Фіналіст чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 3000 метраў, моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 5000 метраў.

У 2006 годзе ён атрымаў званне «Спартсмен года». У 2011 годзе паказаў найлепшы вынік за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі на дыстанцыі 3000 і 5000 метраў.

Сяргей Чаберак у лістападзе 2024 года. Скрыншот відэа з яго інстаграма

У чэрвені 2019 года Сяргей Чаберак у інтэрв'ю BGmedia расказаў, што ў спорце з 5-га класа. Ён пачынаў са школьнай секцыі лёгкай атлетыкі, затым у яго з'явіўся прафесійны трэнер, пазней перайшоў у прафесійную лігу і займаўся ў школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Сяргей Чаберак вёў актыўнае жыццё ў Брэсце, удзельнічаў у спартыўных мерапрыемствах. Напрыклад, у штогадовых дабрачынных забегах «Бягом ад дэпрэсіі», якія арганізоўвалі ў падтрымку «Брэсцкага клубнага дома» — сацыяльнай службы для людзей з псіхічнымі разладамі. У 2021 годзе ў мерапрыемстве паўдзельнічала рэкордная колькасць чалавек.

Журналісты BGmedia знайшлі сацсеткі Сяргея Чаберака. Ягоная старонка ў інстаграме не абнаўляецца з канца лістапада 2024 года. Як мяркуецца, тады яго і затрымалі.

8 лістапада мужчына ездзіў у Еўропу адзначаць свой 37-ы дзень нараджэння, які быў 7 лістапада. У сацсетках Сяргея Чабярака пазначана, што ён працуе трэнерам у школе бегу I-RUN.

Таксама журналісты BGmedia знайшлі старонку ў інстаграме Ірыны Баханоўскай, якая таксама працуе трэнеркай у школе бегу I-RUN. Мяркуючы па яе пастах, яны з Сяргеем Чаберакам разам выхоўваюць 10-гадовага сына Максіма. 

Суд над Сяргеем Чаберакам пачаўся ў сераду, 12 сакавіка, у судзе Ленінскага раёна Берасця. Яго і Дзмітрыя Юр'евіча Ляміна абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавое парушэнне грамадскага парадку). Суддзёй быў Дзмітрый Шурын. Такія звесткі вынікаюць з раскладу суда, пісала «Берасцейская вясна».

Ірына Баханоўская 15 сакавіка апублікавала ў інстаграме відэа, на якім Сяргей Чаберак шчаслівы выходзіць з Дома правасуддзя ў Берасці, а яго сустракаюць сям'я і сябры. Яна напісала ў допісе, што гэта здарылася 13 сакавіка.

Можна меркаваць, што Сяргею Чабераку за ўдзел у пратэстах прысудзілі «хатнюю хімію» або «хімію», раз яго адпусцілі на волю пасля вынясення прысуду.

Сяргей Чаберак пасля выхаду на волю абдымае сына. Скрыншот відэа з інстаграма Ірыны Баханоўскай

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту19

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў4

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць