Усяго патроху11

Мядзведзь, якога пабачылі два гады таму на Палессі, здаецца, там і пасяліўся

Бураму мядзведзю, чыё з'яўленне ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі» пасля больш чым 40-гадовай адсутнасці стала ў 2023 годзе нечаканасцю, выглядае, гэтыя месцы спадабаліся. Фотапастка зафіксавала драпежніка тут зноў 20 сакавіка, што можа сведчыць пра ягоную зімоўку на тэрыторыі парку, паведамляецца на сайце нацпарку.

Выява з камеры-фотапасткі

Першае за доўгія гады з'яўленне мядзведзя ў «Прыпяцкім» навукоўцы зарэгістравалі ў верасні 2023 года. Да гэтага апошні раз яго бачылі тут толькі аднойчы — у 1981 годзе.

Вяртанне драпежніка выклікала вялікую цікавасць у навуковай супольнасці. Тады мядзведзь адзначыўся візітам на пчальнік каля вёскі Славінск Петрыкаўскага раёна, дзе паласаваўся мёдам.

У 2024 годзе восеньскія «візіты» мядзведзяў пачасціліся. Яны шкодзілі пчальнікам у ваколіцах вёсак Таргошын і Снядзін Петрыкаўскага і Хлупін, Перароў ды Перароўскі Млынок Жыткавіцкага. Аднак гэтыя заходы лічыліся транзітнымі, гэта значыць у пошуках ежы.

У той жа час яшчэ ў сакавіку мінулага года мясцовыя жыхары паведамлялі пра свежыя сляды, уключаючы экскрэменты ў журавінавым балоце і сляды кіпцюроў на хвоі з дзікімі пчоламі. Але тады пацвярджэння зімоўкі мядзведзя не было.

Цяпер жа, дзякуючы фотапастцы, у навуковых супрацоўнікаў з'явілася магчымасць не толькі пацвердзіць факт зімоўкі, але і правесці маніторынг меркаванага месца жыцця мядзведзя і сабраць больш інфармацыі пра ягонае жыццё ў парку.

Гэта адкрыццё дало надзею навукоўцам на аднаўленне папуляцыі бурага мядзведзя ў рэгіёне.

Каментары1

  • Жвір
    21.03.2025
    Пазытыўная навіна. Гэта адвабіць людзей наведваць лясы, ўчыняць там пікнікі, ды пакідаць па сабе бруд. Трэба паболей мядзьведзяў у беларускія лясы, прырода адпачне ад ідыётаў.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць