Вайна1414

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу

Адыход украінцаў з Суджы дае магчымасць Пуціну пагадзіцца на спыненне агню, не губляючы твару.

Расійскія вайскоўцы дайшлі да цэнтра Суджы. Скрын відэа

Расійскія вайскоўцы здымаюцца на цэнтральнай плошчы Суджы. Каля знаку горада вядуць рэпартаж прапагандысты. Выглядае, УСУ цалкам пакінулі горад. Значыць сёння яны канчаткова выйдуць з Курскай вобласці. Самая нечаканая аперацыя гэтай вайны, якая пачалася сем месяцаў таму, завяршаецца. 

Расійскі вайсковы тэлеграм-канал «Архангел спецназа» апублікаваў кадры, дзе людзі ў камуфляжнай форме трымаюць сцягі. Здымак зроблены на плошчы каля будынка гарадской адміністрацыі Суджы, сведчыць аналіз «Агентства».

Вайсковы аналітык Ян Мацвееў лічыць, кадры сведчаць пра тое, што УСУ пакідаюць Суджу. «Падобна на тое, УСУ цалкам пакінулі горад. Значыць, сёння яны канчаткова выйдуць з Курскай вобласці», — робіць выснову Мацвееў. «Таксама ясна, што ўкраінцы захавалі асноўныя сілы і не дапусцілі разгрому на Курскім плацдарме», — дадае ён.

Частка ўкраінскіх брыгад, у тым ліку самыя баяздольныя, выйшла з Курскай вобласці, піша Forbes.

Заходняя частка Суджы, паводле апошніх абнаўленняў на картах амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) і ўкраінскага DeepState, знаходзіцца пад кантролем УСУ. Усходняя частка горада, па дадзеных DeepState, з учорашняга дня знаходзіцца ў шэрай зоне. 

Аб пачатку масіраванага наступу расійскай арміі ў Курскай вобласці расійскія ваенныя блогі паведамілі ў пятніцу. Гэтаму папярэднічаў пераход расійскай арміі праз мяжу ў раёне Свердлікава і хуткае прасоўванне да мяжы з боку Курылаўкі. Такім чынам, была створана пагроза акружэння групоўкі УСУ. 

Усяго ў Курскай вобласці (на двух выступах) па стане на 15 гадзін аўторка УСУ кантралявалі 209 кв. км, сведчаць дадзеныя DeepState. Гэта амаль у два разы менш, чым 2 сакавіка — 407 кв. км, піша «Агентство». 

Каментары14

  • Трамп змусіў
    12.03.2025
    Трамп змусіў Зяленскага сыйсці з расеі.
  • Андрэй
    12.03.2025
    Добра што арганізавана. Бо злыя блогеры, якім нельга верыць, расказваюць што яшчэ ніводнае адступленне не было санкцыянавана начальствам.
  • Filipp
    12.03.2025
    Добры дзед, Калі УСУ выб'юць іх з сваёй зямлі так і будзе. На вайне ўсё вырашаецца на палі бою.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць