Pet Shop Boys выпусцілі песню ў памяць Аляксея Навальнага. Яна спяваецца на манер расійскага гімна
Брытанскі дуэт Pet Shop Boys выпусціў песню ў памяць Аляксея Навальнага, які загінуў год таму. Песня пад назвай «Гімн» была напісана Нілам Тэнантам і Крысам Лоу на матыў расійскага гімна.

У першым куплеце спяваецца:
Free Russia
Let Russians agree
that power is pointless
if no one is free».
(Свабодная Расія
Хай расіяне пагодзяцца,
што ўлада бессэнсоўная,
калі ніхто не свабодны)
Pet Shop Boys неаднаразова падтрымлівалі расійскую апазіцыю,. а ў 2011 годзе яны падпісалі петыцыю за выкананне правоў чалавека ў Беларусі, і іх канцэрты ў нашай краіне былі забаронены.
-
Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
Каментары