Вайна2727

Трамп сказаў, што сітуацыя ва Украіне патрабуе выбараў, бо Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі

Паводле слоў Трампа, гэта не Расія патрабуе правядзення выбараў ва Украіне, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне неабходна правесці выбары, паколькі ў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зеленскага нізкі рэйтынг. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мар-а-Лага.

Паводле слоў Трампа, гэта не Расія патрабуе правядзення выбараў ва Украіне, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было.

«У гэтай сітуацыі, калі ва Украіне ўвесь час дзейнічае ваеннае становішчы, а лідар гэтай краіны, паводле рэйтынгу адабрэння, ужо ўпаў да 4%… Я думаю, што калі садзіцца за стол перамоваў, то тут ужо і ўкраінскі народ вырашыць, што выбараў даўно не было. Гэта не Расія кажа Украіне, што трэба выбары, гэта аб'ектыўная сітуацыя», — сказаў ён.

Аднак Трамп не растлумачыў, адкуль узятыя прыведзеныя сацыялагічныя даныя. Паводле апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага ў снежні 2024 года, недавер да Зеленскага на працягу года вырас да 39%, у той час як 52% украінцаў давяраюць кіраўніку дзяржавы.

Каментары27

  • Спадар
    19.02.2025
    Гэта яму х---о нашаптаў.
  • Выбары ў час вайны
    19.02.2025
    Зянон Станіслававіч, і за гэта цуда вы з Вусавым выступілі?
  • Ха
    19.02.2025
    Нездарма ж і Пуцін і Пазняк за яго тапілі, рыбак рыбак і дурань дурня бачаць здалёк. Імя ім дзяды без мазгоў у маразме.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 8

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць