Свет22

У Малдове закрыюць Расійскі культурны цэнтр

Такое рашэнне Міністэрства замежных спраў Малдовы прыняло 13 лютага пасля інцыдэнту з парушэннем паветранай прасторы Малдовы і падзеннем дронаў, піша newsmaker.md.

Фота: Newsmaker.md

«У адказ на гэтыя правакацыі Міністэрства замежных спраў прыняло рашэнне аб аднабаковым спыненні дзеяння міжурадавай малдаўска-расійскай Пагадненні аб стварэнні і функцыянаванні культурных цэнтраў, падпісанай у 1998 годзе. Пасля завяршэння працэдур Расійскі культурны цэнтр павінен спыніць сваю дзейнасць у нашай краіне», — заявілі ў МЗС.

Расійскі цэнтр навукі і культуры пачаў працу ў Кішынёве ў лютым 2009 года.

Згодна з сайтам цэнтра, ён займаўся: прасоўваннем рускай культуры, адукацыі і навукі, падтрымкай суайчыннікаў, умацаваннем пазіцый рускай мовы, захаваннем гістарычнай спадчыны, грамадскай дыпламатыяй і маладзёжнымі абменамі.

Раней расійскія культурныя цэнтры закрылі ў Румыніі і Азербайджане. Улады Румыніі заявілі, што цэнтр закрыты праз прапаганду і дэзінфармацыю.

У ноч на 13 лютага ў выніку масіраванай атакі дронаў на ўкраінскі порт у Рэні, памежныя службы Малдовы зафіксавалі некалькі беспілотнікаў, якія перасеклі тэрыторыю краіны. Адзін з дронаў упаў у поле каля вёскі Чумай. Яшчэ адзін выбухнуў у полі паміж горадам Чадыр-Лунга і вёскай Валя-Пержай.

Каментары2

  • Гора та якое :-/
    13.02.2025
    Я так поняў што ўжэ Малдова не прыедзіць на Ўсябядарускую сходку? Ну нічэво, Хітразачосаны прыгласіць каго з Зімбабвэ, ну яны ж тожэ брація, умеюць тожэ Купальскія карагоды вадзіць ваблух вогнішча, праўда там бываець замест парсючка бледналіцых падсмажываюць, ну кахбэ ісключэнія тожэ бываюць
  • Andrew
    13.02.2025
    Браво молдаване. Весь мир видит ту «культуру» , которую несет эта дичь в Украине.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць