Грамадства2828

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Дзмітрый Дзятлаў працуе ў рыбным бізнэсе, высветліла«Бюро».

Аляксандр Лукашэнка, Вікторыя Лукашэнка і Дзмітрый Дзятлаў

Дзмітрый Дзятлаў — муж Вікторыі Лукашэнкі, старэйшай унучкі Аляксандра Лукашэнкі. Ён вучыўся разам з ёй на факультэце міжнародных адносін БДУ. Пераддыпломную практыку студэнт праходзіў у «ЗахадТрансЭкспедыцыі» — фірме, якая займаецца перапрацоўкай і перавозкай звадкаваных вуглевадародных газаў.

Туды ж хлопец уладкаваўся пасля выпуску з універсітэту, атрымаўшы добрую пасаду — намесніка начальніка камерцыйнага аддзела.

25% гэтай кампаніі належаць бізнэсоўцы Людміле Няронскай. 

«Гэтая дама [Няронская] мае [у Беларусі] пэўную вагу і пэўныя лабісцкія магчымасці», — расказаў «Бюро» дасведчаны беларускі бізнэсовец.

Дзеці Няронскай і старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара разам вучыліся ў мінскай гімназіі №16. Разам са сваімі дзецьмі, дзецьмі Віктара Лукашэнкі і ягонай жонкай Няронская ў 2019 годзе лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На зваротным шляху да іх далучыўся і Віктар Лукашэнка.

Дзякуючы «Кіберпартызанам» «Бюро» даведалася, што муж Вікторыі Лукашэнкі Дзмітрый Дзятлаў працягвае працаваць у фірмах Няронскай. У 2022 годзе Дзятлаў перайшоў з «ЗахадТрансЭкспедыцыі» ў «Марскія промыслы» і «Марскія сезоны».

У гэтых кампаніях мужчына заняў пасаду намесніка дырэктара па агульных пытаннях. І ўжо да сярэдзіны 2023 года ў гэтых кампаніях Дзятлаў стаў зарабляць больш за 10 тысяч беларускіх рублёў за месяц, у той час як сярэдняя зарплата па краіне была ў 5 разоў меншай.

Кампанія «Марскія сезоны», якая з'явілася ў кастрычніку 2022 года, будуе рыбаперапрацоўчы завод у свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск». І, як сцвярджаюць журналісты, карыстаецца там шырокімі падатковымі і мытнымі льготамі. Яшчэ адзін завод «Марскія сезоны» будуюць пад Мінскам.

На заводзе, які будуюць у Віцебску, плануюць выпускаць не толькі філе і фарш з мінтая, але і пельмені з рыбы і іншыя паўфабрыкаты. Гатовую прадукцыю плануецца прадаваць у першую чаргу на ўнутраным рынку, а таксама экспартаваць пераважна ў краіны ЕАЭС.

Каментары28

  • Ян
    06.02.2025
    «У гэтых кампаніях мужчына заняў пасаду намесніка дырэктара па агульных пытаннях. І ўжо да сярэдзіны 2023 года ў гэтых кампаніях Дзятлаў стаў зарабляць больш за 10 тысяч беларускіх рублёў за месяц, у той час як сярэдняя зарплата па краіне была ў 5 разоў меншай.»
    Адразу намеснікам па нейкіх агульных пытаннях, карацей ні за што не адказае, затое заробак як простага беларуса за паўгады. Чарговае кумаўство і блат. Вось так сямейка Лукашэнак доіць усю краіну, усіх беларусаў. Яшчэ і льготы сабе паўсюль прапісалі, а народа здзяруць усе падаткі папоўнай.
  • 25-26
    06.02.2025
    Ну то і што? Маем ЗАО Беларусь дзе дырэктарам Лукашенка А.Г. (праўда кантрольны пакет акцый у дырэктара ВсеяРусі Пуціна В.В.). Таму і уладкоўвае мужоў сваіх унучак дзе заўгодна
  • Кал-хозник кал-хозника видит издалека
    06.02.2025
    Кал-хозная порука мажет,как копоть. Ну,этого бодрячка они на самолет еще могут взять—муж таки этой,как ее, калхозницы из калхозного рода.

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць