Эканоміка11

Зацвердзілі Дзяржаўную інвестпраграму на 2025 год

Аляксандр Лукашэнка 5 лютага сваім указам зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2025 год. На фінансаванне ўключаных у яе 82 аб'ектаў, з якіх 40 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў гэтым годзе, прадугледжана 2 млрд 207 млн рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле дакумента, звыш 80% сродкаў мае пайсці на рэалізацыю дзяржпраграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Памежная бяспека» і іншых.

За кошт сродкаў праграмы ў 2025 годзе ў тым ліку будуць будавацца і рэканструявацца:

  • аўтамабільныя дарогі М10 (Гомель — Кобрын), М3 (Мінск — Віцебск), Р46 (Лепель — Полацк), Р53 (Слабада — Навасады);
  • масты праз раку Прыпяць (у Мазыры) і праз раку Сож (на аўтадарозе Р30 Гомель — Ветка — Чэрыкаў);
  • тэхнапаркі ў Брэсце, Пінску, Баранавічах, індустрыяльны парк у Гродне;
  • бальніца ў Паставах, абласны анкалагічны дыспансер у Гродне, новыя карпусы абласной бальніцы ў Брэсце і РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне;
  • школа ў Астраўцы, лабараторны і навучальны карпусы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спартыўны комплекс БФСТ «Дынама»;
  • комплекс будынкаў Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, храм Аляксандра Неўскага на мемарыяльных Вайсковых могілках у Мінску.

Каментары1

  • Янка
    05.02.2025
    А якім месцам інфраструктура БФСТ "Дынама" да выдаткаў дзяржбюджэту?

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць