Свет33

Рамзан Кадыраў знік на некалькі тыдняў

Рамзан Кадыраў у студзені не менш за 18 дзён запар не з'яўляўся на публічных мерапрыемствах, сведчыць аналіз публікацый у ягоным блогу і на сайце дзяржаўнага агенцтва «Чачэн-Інфарм», праведзены «Агенцтвам».

Апошнія паведамленні пра мерапрыемствы з удзелам Кадырава перад доўгім перапынкам былі апублікаваныя 8 студзеня.

Тады ён паведаміў, што браў удзел у цырымоніі адкрыцця мемарыялу свайму бацьку Ахмату Кадыраву і праінспектаваў цэнтральную частку Грознага. У той жа дзень ён паўдзельнічаў у нарадзе з камандзірамі падраздзяленняў і начальнікамі раённых аддзелаў МУС.

Пасля гэтага паведамленняў пра мерапрыемствы з удзелам Кадырава ў ягоным тэлеграм-канале і ў афіцыйным чачэнскім інфармагенцтве «Грозны-Інфарм» не з'явілася да 26 студзеня. У гэты дзень кіраўнік Чачні паведаміў, што наведаў рэпетыцыю фальклорнага ансамблю «Нахчо».

На відэа, апублікаваным Кадыравым, ён і кіраўніца ансамблю Аміна Ахмадава сядзяць у пустой зале. Гэтая публікацыя можа быць «кансервай» (так журналісты называюць справаздачы пра дзейнасць высокапастаўленых чыноўнікаў, якія запісваюцца загадзя і публікуюцца, калі трэба схаваць працяглую адсутнасьць чыноўніка). На гэта можа паказваць вопратка Кадырава: на відэа ён апрануты ў худзі і камізэльку — дастаткова лёгкую вопратку для гэтага часу году (26 студзеня ў Грозным было да +4 градусаў).

Напачатку мінулага году Кадыраў таксама знікаў з публічнай прасторы на 18 дзён, сведчаць публікацыі ў ягоным тэлеграм-канале.

Некаторыя знікненні Кадырава з публічнай прасторы могуць быць звязаныя з праблемамі са здароўем. Напрыклад, ён пераставаў з'яўляцца на публіцы ўвосень 2023 года. 

Каментары3

  • Барадзед
    28.01.2025
    Может дон махнул в Эмираты? Вчера, 27 января, было +13°С
  • Сергей
    28.01.2025
    Опять где-то почки меняет.
  • Салам
    29.01.2025
    Чэрці ў пекле яго ўжо даўно чакаюць.
    Велізную бутэльку шампанскага падрыхтавалі.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць