Грамадства22

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?

«Вашы дзеянні зафіксаваны на экстрэмісцкім рэсурсе». Людзям у інстаграме масава пішуць з ананімных акаўнтаў з настойлівай парадай адпісацца ад недзяржаўных каналаў. Паспрабавалі разабрацца, хто можа стаяць за рассылкай, як яны здабылі звесткі, а таксама як можна абараніць сябе.

Што адбываецца?

Напрыканцы снежня 2024 года беларусам пачалі прыходзіць паведамленні на электронныя скрынкі і ў інстаграм. Там казалі — маўляў, вы падпісаныя на «экстрэмістаў», адпішыцеся. І подпіс «Паважаны, Акрэсціна». Далучана таксама спасылка на канал з базамі акаўнтаў.

Прыклад рассылкі. Фота з фэйсбук-старонкі Андрэя Стрыжака

Усіх, каго датычылася рассылка, аб'ядноўвае толькі адно — яны падпісаныя ў інстаграме на старонкі медыя ці прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Інстаграм дазваляе лёгка збіраць звесткі з усіх публічных старонак.

Як і ў выпадку з мінулай атакай такога кшталту, аналізаваліся толькі інстаграм-акаўнты.

Як праводзіцца рассылка?

Людзям пішуць з акаўнтаў у інстаграме і электронных поштаў, спецыяльна створаных пад гэтую акцыю.

Да гэтых акаўнтаў нічога не прывязана, імёны абраныя адвольна. На сайце, створаным пад мэйл, працуе толькі паштовы сервер. Метаданых у базах таксама няма.

Адкуль звесткі ў тых, хто рассылае іх?

У выкладзеных базах ёсць імя акаўнта і яго апісанне, а таксама ўсе звесткі з акаўнта. У некаторых выпадках пазначаны таксама тэлефоны і мэйлы.

Прадстаўнікі «Кіберпартызанаў» кажуць, што простым парсінгам — то-бок, сканаваннем старонак — выцягнуць адразу ўсе гэтыя звесткі было б немагчыма. Яны схіляюцца да думкі, што пасля парсінгу звесткі праганяліся праз нейкую базу спецслужбаў Беларусі (у некаторых выпадках у акаўнтах не пазначаліся тыя звесткі, якія ёсць у выкладзенай базе).

Чалавек, пазначаны як кантактны акаўнт у канале з базамі, сказаў, што яго мэта — «папярэдзіць звычайных людзей». Ён адмовіўся расказваць, якім чынам здабытыя кантактныя звесткі людзей. І адзначыў, што яму складана сказаць, якія ёсць рызыкі для тых, хто на нешта падпісваецца, але «ў сілавых структурах амаль напэўна ёсць розумы, якія могуць здабываць яшчэ больш звестак».

Мы не ведаем дакладна, якім менавіта чынам здабытыя тэлефоны і мэйлы. Таксама мы не можам адназначна сказаць, робяць гэта спецслужбы або нейкі энтузіяст, які з імі супрацоўнічае.

Як абараніцца?

Па-першае, калі вы перажываеце за сваю бяспеку, праглядзіце свае падпіскі і адпішыцеся ад усяго, што можа быць для вас небяспечным.

Па-другое, закрыйце сваю старонку ў інстаграме — так будзе складаней здабыць пра вас звесткі ў наступны раз.

Таксама вы можаце стварыць ананімную старонку ў інстаграме і чытаць навіны праз яе. У такім выпадку лепш гэта зрабіць праз браўзер тэлефона ці камп'ютара — каб яе знішчыць, будзе дастаткова пачысціць кэш браўзера. Калі вы хочаце зрабіць яе ананімнай, то скарыстайцеся прынцыпамі з нашага гайда.

Важна разумець, што ў любой сацсетцы большасць вашых дзеянняў будзе даступная каму заўгодна. Гэта агульны прынцып іх працы і ўвогуле канцэпцыя існавання сацыяльных сетак.

Калі вы хочаце зрабіць рэвізію ўласнай бяспекі, то перачытайце яшчэ раз нашы гайды, размешчаныя пад артыкулам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Характэрна
    24.01.2025
    «Бліскучая« стылістыка ў выглядзе «завершить подписку», чатыры пунктуацыйныя памылкі ў караценечкім тэксьціку... Адразу бачна школу Магілёўскага пэдагагічнага венікавязальнага бурсітэту. Мажліва нават што і мазаічнага ўзроўню інтэлекту.
  • .
    26.01.2025
    Тэлефон і электронную пошту могуць сабраць з бізнес-акаўнтаў інстаграма, дзе яны публічныя. Паглядзеў некалькі з базы на выбар - менавіта так і ёсць.
    Таму версія пра прагон праз дадатковую базу неабавязковая.
    "У некаторых выпадках у акаўнтах не пазначаліся тыя звесткі, якія ёсць у выкладзенай базе", таму што сабраць даныя акаўнтаў маглі раней, а карыстальнік ужо змяніў профіль.
    Ёсць праграмы, якія збіраюць даныя профілей, падпісчыкаў і г.д. Так што праца не вельмі складаная.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж3

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»3

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць5

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе17

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць