Нерухомасць

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

Мінулы год аказаўся рэкордным для рынку сталічнай нерухомасці. Чэргі па новенькія кватэры выстройваюцца і цяпер, але ў апошнія месяцы назіраецца зніжэнне попыту. Чаму так адбываецца і чаго чакаць у 2025 годзе?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: realt.by

Па выніках 11 месяцаў 2024 года ў Мінску было прададзена кватэр больш, чым калі-небудзь.

Пікавы попыт прыйшоўся на вясну — у красавіку было зарэгістравана 2100 здзелак куплі-продажу.

Але з прыходам восені попыт на нерухомасць у сталіцы пачаў падаць. У снежні ў Мінску заключылі крыху больш за 1400 здзелак. Менш у мінулым годзе было толькі студзені, калі продажы традыцыйна знаходзяцца на самым нізкім узроўні.

Колькасць здзелак куплі-продажу кватэр у Мінску ў 2023 і 2024 гадах. Графік: realt.by

У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года снежаньскія продажы былі на 20% ніжэйшымі.

Характэрна, што ў апошнія месяцы попыт зніжаецца ва ўсіх буйных гарадах за выключэннем Брэста, дзе продажы ў лістападзе выраслі на 0,4%. У Гродне колькасць здзелак за лістапад прасела на 27%, а Віцебску, Гомелі і Магілёве на 13-15%.

Чаму попыт стаў падаць?

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе некалькі прычын, чаму з восені попыт пачаў прасядаць.

«Попыт і цэны павышаюцца, калі растуць даходы, а ўмовы крэдытавання застаюцца добрымі. У Беларусі да гэтага дадаецца курсавы фактар, паколькі цэны на нерухомасць традыцыйна ўказваюць у далярах», — звяртае ўвагу эканаміст.

«Што тычыцца крэдытавання, то апошнім часам мы бачым хоць і невялікі, але ўсё-такі рост працэнтных ставак. Гэта абмяжоўвае аб'ёмы крэдытавання. Што тычыцца тэмпаў росту даходаў, то яны бліжэй да канца года замарудзіліся, а курс рубля да даляра пачаў прасядаць», — адзначае Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чаго чакаць у 2025-м?

Што тычыцца прагнозаў на 2025 год, то, на думку Анастасіі Лузгіной, абвалу рынку чакаць не варта, але невялікае зніжэнне колькасці здзелак, а разам з ім і зніжэнне цаны ўсё ж адбудзецца.

«Летась даходы беларусаў сапраўды хутка раслі, і людзі думалі, куды ім укладвацца, а гэты выбар у Беларусі досыць абмежаваны. Адна з такіх магчымасцяў — купля нерухомасці. Вось гэтую магчымасць беларусы досыць актыўна і рэалізоўвалі.

У бягучым годзе рост даходаў замарудзіцца, як у намінальным, так і ў рэальным выражэнні, што будзе адбівацца на попыце.

Таксама можна адзначыць, што на высокі попыт у 2023-2024 гадах уплываў адкладзены попыт 2022 года, калі продажы абваліліся з-за абмежаванасці крэдытавання, зніжэння даходаў і ў цэлым эканамічнага спаду. Гэты фактар ужо вычарпаў сябе. Таму мінулы год застанецца пікавым па аб'ёмах», — лічыць эксперт.

Апроч гэтага, нельга выключаць, што ў бягучым годзе можа адбыцца чарговае павышэнне крэдытных ставак, што працягне астуджаць цікавасць да куплі кватэр у крэдыт.

Сярэдні кошт прададзеных у Мінску кватэр за снежань склаў $1604 за квадрат. Даражэй, чым цяпер, метр у Мінску каштаваў у кастрычніку 2013 года, калі цана ў сярэднім даходзіла да $1841. А пікавым па-ранейшаму застаецца канец 2007 — пачатак 2008 года, калі квадрат у сталіцы крыху пераадолеў адзнаку ў 2000 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ26

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ26

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць