Свет

У Кітаі пакаралі смерцю яшчэ чатырох членаў м'янманскай мафіёзнай сям'і

У Кітаі прывялі ў выкананне смяротны прысуд яшчэ чатыром удзельнікам бірманскай мафіёзнай сям’і Бай — адной з найбольш вядомых злачынных дынастый, якая кіравала цэнтрамі інтэрнэт-махлярства ў М’янме. Гэта ўжо другое групавое пакаранне смерцю, праведзенае ў Кітаі за апошні тыдзень, піша Бі-бі-сі.

Падчас суда над членамі сям'і Бай. Скрыншот з відэа CCTV

Суд правінцыі Гуандун прызнаў вінаватымі 21 члена сям’і Бай і іх паплечнікаў. Ім інкрымінавалі махлярства, забойствы, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя цяжкія злачынствы. Яшчэ ў лістападзе мінулага года пяць чалавек, у тым ліку кіраўнік клана Бай Суачэн, былі прысуджаныя да смерці, аднак сам ён памёр ад хваробы ўжо пасля вынясення прысуду.

Раней, на мінулым тыдні, Кітай таксама пакараў смерцю 11 удзельнікаў іншага мафіёзнага клана — сям’і Мін. Абедзве справы з’яўляюцца часткай маштабнай кампаніі Пекіна супраць махлярскіх сетак у Паўднёва-Усходняй Азіі, ахвярамі якіх сталі тысячы кітайскіх грамадзян.

На працягу многіх гадоў сем’і Бай, Мін і іншыя кланы кантралявалі памежны горад Лаукай у М’янме, дзе займаліся кіраваннем казіно, сэкс-індустрыяй і кіберамахлярскімі кол-цэнтрамі. Паводле інфармацыі следства, сям’я Бай мела ўласныя ўзброеныя атрады і стварыла дзясяткі закрытых комплексаў, у якіх панавала жорсткасць — катаванні і збіванне былі звычайнай з’явай. Дзеянні клана прывялі да гібелі як мінімум шасці грамадзян Кітая і цяжкіх траўмаў у дзясяткаў іншых.

Злачынныя імперыі пачалі разбурацца ў 2023 годзе, калі Кітай выказаў незадаволенасць пазіцыяй м’янманскіх уладаў і фактычна падтрымаў наступ этнічных паўстанцаў у рэгіёне. У выніку мафіёзныя структуры былі ліквідаваныя, а іх удзельнікі перададзеныя КНР.

Эксперты лічаць, што апошнія пакаранні смерцю з’яўляюцца сігналам запалохвання для іншых удзельнікаў махлярскіх схем. Паводле ацэнак ААН, сотні тысяч людзей у М’янме і суседніх краінах былі прададзеныя ў рабства або сілай уцягнутыя ў інтэрнэт-махлярствы. Значную частку як ахвяр, так і пацярпелых ад фінансавых страт складаюць грамадзяне Кітая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць