Грамадства143143

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Прапаведнік патлумачыў: у Бібліі напісана, што трэба маліцца за сваё кіраўніцтва.

Франклін Грэм (справа). Тут і далей фота з тэлеграм-канала «Фестываль надзеі Мінск»

Сёння на «Чыжоўка-арэне» праходзіць першы дзень пратэстанцкага «Фестывалю надзеі». На ім сабралася больш за 7500 чалавек. Для правядзення гэтага форуму ўпершыню згуртаваліся дзве пратэстанцкія дэнамінацыі: хрысціяне веры евангельскай і баптысты.

На мерапрыемства з ЗША прыляцеў вядомы баптысцкі прапаведнік Франклін Грэм.

У пачатку сваёй прамовы Франклін Грэм падзякаваў усім, хто дапамог арганізаваць фестываль у Мінску. І выканаў тое, што абяцаў учора Лукашэнку — памаліцца за ўлады.

«Біблія гаворыць, каб мы маліліся за начальства. У першым пасланні Цімафея (глава 2) у вершах першым і другім сказана, каб мы маліліся. Мы павінны маліцца за кіраўніцтва. Учора я сказаў вашаму прэзідэнту, прэзідэнту Лукашэнку, што сёння ўвечары мы ўсе ўстанем. Я папрашу ўсіх вас устаць. Я папрашу вас прамовіць малітву за вашага прэзідэнта, за тых, хто кіруе.

Тыя, хто з Расіі, маліцеся за прэзідэнта Пуціна, тых, хто стаіць ва ўладзе ў вашай краіне. І я буду маліцца за свайго прэзідэнта — прэзідэнта Трампа. Давайце зараз услых памолімся».

Вось як пракаментавалі з'яўленне Франкліна Грэма на сцэне ў тэлеграм-канале «Фестываль надзеі Мінск»: «Момант ісціны. На сцэне Франклін Грэм. Проста тут і цяпер гучаць словы пра самае важнае — пра мір і тую надзею, якую немагчыма адабраць. Гэта кульмінацыя, дзеля якой мы ўсе тут сабраліся. Кожнае слова — у самае сэрца. Мы бачым тысячы вачэй, поўных святла. Бог гаворыць да Беларусі сёння».

На фестывалі выступалі хор «Голас надзеі», сімфанічны аркестр.

Сярод тых, хто трапіў на трыбуны нечакана апынулася блогерка Ганна Бонд. Яна засталася задаволеная:

«Ішла па ўражанні. Атрымала. Упершыню на такім мерапрыемстве, маштабна. Выдатная арганізацыя. Села ў партэры, праўда, дзеля гэтага прыйшлося прыехаць за 1,5 гадзіны да пачатку».

Пачыналася мерапрыемства ў 17.00, людзям рэкамендавалі прыйсці на гадзіну раней. На відэа, якія здымалі ля «Чыжоўка-арэны» бачна, што сабралася даволі шмат народу.

Ахвотных пабачыць фестываль аказалася больш за колькасць месцаў. Тыя, хто не змог трапіць, скардзяцца ў сацсетках на кепскую арганізацыю. Раней у рэкламе мерапрыемства ўсюды падкрэслівалася, што прыйсці і паслухаць пратэстанцкага пастара Франкліна Грэма можа любы ахвотны: ніякіх квіткоў для гэтага не трэба.

Але пабачыць выступ Грэма ўжывую маглі выключна тыя, хто меў запрашэнні. Астатнім прапаноўвалі глядзець трансляцыю на экранах малой арэны. Для разумення: вялікая арэна разлічана прыблізна на 8,8 тысячы гледачоў, а малая — менш, чым на 500 чалавек.

У каментарах у Threads некаторыя кажуць, што пэўная колькасць людзей, якая прыехала значна раней за 16.00, змагла трапіць у вялікую залю на бакавыя месцы без запрашэнняў.

У адным з відэа бачна, што перад абуранымі людзьмі, якія не змаглі трапіць на фестываль, у гучнагаварыцель выбачаецца сілавік. Ён кажа, што месцаў ужо фізічна няма: людзей пусцілі стаяць нават у калідорах.

Заўтра рэкамендуюць прыязджаць за 3‑4 гадзіны да пачатку фестывалю.

Разам з Грэмам на фестываль прыехала і жонка прадстаўніка Трампа Джона Коўла — Грэта ван Састэрэн даўно супрацоўнічае з фондам Samaritan's Purse, які ўзначальвае Грэм.

Каментары143

  • Жвір
    16.05.2026
    Праклён вам, прыслужнікі сатаны.
  • Атеист
    16.05.2026
    И всё-таки религия это зло, опиум для народа. Религия оправдает любое злодеяние власти.
    Хоть бы сами свою Библию почитали.
    Где написано "не убий".
  • Дзікпікавіч
    16.05.2026
    Сапраўды секта

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць