Днём 2 лютага ў службу МНС паступіла паведамленне, што ў полі каля вёскі Харлапавічы Кіраўскага раёна ляжыць чалавек.

Скрыншот з відэа
Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, знайшлі жанчыну ў снезе на адлегласці каля кіламетра ад дарогі. Аказалася, што пенсіянерка вярталася дадому ў суседнюю вёску, але не разлічыла сілы і ад холаду ўжо не магла гаварыць.

Скрыншот з відэа
Ратавальнікі даставілі яе да машыны хуткай дапамогі, жанчына была шпіталізаваная.
Каментары