Грамадства11

«Рознакаляровае пер'е ў дупах». «Купалаўцы» хочуць паставіць спектакль на аснове злітых даносаў у КДБ

Акцёр-купалавец Алег Гарбуз і лідар гурта «J:Mors» Уладзімір Пугач расказалі «Радыё Свабода», што «Купалаўцы» цяпер рыхтуюць п'есу, у аснову сцэнарыя якой увойдуць даносы, напісаныя беларусамі ў КДБ. У красавіку базу гэтых даносаў, здабытых на ўзламаным сайце КДБ, апублікавалі «Кіберпартызаны».

Алег Гарбуз. Скрыншот з відэа

Акурат цяпер ідзе праца па адбіранні з усяго масіву даносаў выказванняў, патрэбных для п'есы. Алег Гарбуз упэўнены, што вынік будзе добрым:

«На мой погляд, гэта не мусіць быць сумным… Гэта павінна быць вар'етэ, бурлеск, гэта буф, гэта рознакаляровае пер'е ў дупах. Гэта павінна быць весела, на разрыў».

Калі менавіта можа быць створана п'еса і пастаўлены спектакль, Алег Гарбуз не ўдакладніў. 

Каментары1

  • Глядач
    26.12.2024
    Хочацца пабачыць ад купалаўцаў рэальны твор мастацтва, надакучыла гэтая траўмуючая тэма, хопіць 20-га, пакутаў! (безумоўна, я не пра перагарнуць старонку, не пра значнасць вызвалення палітвязняў, а пра тое, што зацыкленасць выключна на пратэстах ці бясконцыя зборы данатаў ужо проста не кранаюць). Прынамсі я на такі спектакль адназначна не пайду, хай сабе гэта будзе бурлеск альбо вадэвіль. Абрыдла

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць