Здарэнні адбыліся ў кватэрах на вуліцы Варанянскага і на вуліцы Ванеева.

У 16:43 ратавальнікаў паступіў званок пра тое, што ў кватэры на Варанянскага патанула 84-гадовая жанчына.
А праз дзве гадзіны, у 18:51, на вуліцы Ванеева ў ванне знайшлі 68-гадовага мужчыну.
Гэта не першыя выпадкі за гэты год.
У лютым у Мінску дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў.
У Мар'інай Горцы 28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна.
У снежні ў Мінску пенсіянерка патанула ў ваннай.
Учора стала вядома, што ў Магілёве ў ваннай патанула 74-гадовая жанчына.
А на мінулым тыдні ў Светлагорску ледзь не патанулі двое малых.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары
15% кісьню чалавек атрымлівае праз скуру. У ванне ён перакрывае гэты кісень, цёплая вада расшырае сасуды. Вось і наступае гаплык.