Грамадства11

Арт-менеджара Алеся Чахоўскага завочна асудзілі на сем гадоў калоніі

У выніку перагляду справы тэрмін павялічылі ў 28 разоў.

У Брэсцкім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы прысуд арт-менеджару Алесю Чахоўскаму — сем гадоў калоніі і штраф 800 базавых велічныяў (32 000 рублёў), піша «Вясна».

Яго справу наноў разглядалі пасля таго, як Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд пяці фігурантам справы «Рудабельскай паказухі» ў частцы прызначэння завочнага пакарання Чахоўскаму ў выглядзе трох месяцаў арышту. Цяпер у абвінавачванне яму дадалі два новыя артыкулы. Новы прысуд арт-менеджеру вынес Сяргей Беразюк.

У чэрвені 2024 года ён быў асуджаны на тры месяцы арышту за «абразу прадстаўнікоў улады» (арт. 369 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК). 

Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд. Цяпер яго судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Акрамя арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), яму яшчэ выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем), ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, 24 чэрвеня 2024 года Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 5000 базавых велічыняў, Вольга Павук — да васьмі гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 2500 базавых велічыняў, Маргарыта Ляўчук — шасці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 800 базавых велічыняў, Ілля Салянкоў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу ў 700 базавых велічыняў, Уладзіслаў Наважылаў — да васьмі гадоў калоніі і штрафу 500 базавых велічыняў.

Каментары1

  • Андрусь
    23.12.2024
    Цікавы лёс Святланы Крамянёўскай, якая ў чэрвені прысудзіла Чахоўскаму 3 месяцы арышту.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць