Свет

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Спеваку Шарлоту запыталі каля 7,5 гадоў калоніі па справе аб распальванні нянавісці, абразе пачуццяў вернікаў і рэабілітацыі нацызму, піша Медыязона.

Дзяржабвінавачанне запытала сем гадоў і пяць месяцаў калоніі і штраф у 299 тысяч расійскіх рублёў (каля 3 тысяч даляраў) спеваку Эдуарду Шарлоту. 

Выканаўцу абвінавачваюць у распвальванні нянавісці па прыкмеце нацыянальнасці з пагрозай прымянення гвалту, абразе пачуццяў вернікаў, пашкоджанні дакументаў і двух эпізодах рэабілітацыі нацызму.

Паводле версіі следства, музыка апублікаваў відэа, якія «апаганьваюць вайсковую славу» і «абражаюць пачуцці вернікаў».

У адным з іх ён разарваў літару Z, афарбаваную ў колеры георгіеўскай стужкі, У другім — «перарабіў тэкст песні «Дзень Перамогі» з відавочна абразлівым характарам». У трэцім роліку спявак сапсаваў ваенны білет і прыбіў яго да крыжа разам з партрэтам Патрыярха Кірыла. У чацвёртым відэа ён спаліў свой расійскі пашпарт на знак пратэсту супраць вайны ва Украіне.

Ад абвінавачвання па эпізодзе са знішчэннем пашпарта пракурор вырашыў адмовіцца. На пасяджэнні 20 снежня Шарлот распавёў пра пагаршэнне свайго псіхічнага здароўя.

«Патрэбны псіхолаг. У мяне быў біпалярны разлад, ёсць даведка. Яно нікуды не падзелася. У мяне ў галаве не ўкладваецца, колькі гэта доўжыцца і колькі гэта яшчэ працягнецца», — цытуе яго выданне.

Музыканта затрымалі ў лістападзе 2023 года ў аэрапорце Пулкава, куды ён прыляцеў з Ерэвана. У той жа дзень кіраўнік «Лігі бяспечнага Інтэрнэту» Кацярына Мізуліна апублікавала відэа з выбачэннямі спевака.

Першапачаткова музыканта адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 сутак па пратаколе аб дробным хуліганстве, а пасля гэтага этапавалі ў Самару ўжо ў рамках крымінальнай справы — там жа яму абралі меру стрымання. На пасяджэнні Шарлот сказаў, што «падтрымлівае СВА», і прачытаў уласныя вершы: «Расія, нагрубіў табе з парога»

З СІЗА Шарлот напісаў ліст патрыярху Кірылу з пакаяннем і просьбай яму дараваць. У лістападзе стала вядома, што патрыярх РПЦ дараваў музыканту і папрасіў не караць яго.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць