Грамадства

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Для больш-менш папулярных блогераў манетызацыя Google ніколі не была асноўнай крыніцай даходу. Ёсць схемы, якія прыносяць болей грошаў — сабралі самыя папулярныя з іх.

Фота «Нашай Нівы»

Прамая рэклама

Самы відавочны спосаб заробку. Кампанія плаціць вам за рэкламу ў роліках, але не ад ютуба. Такія відэа мусяць мець у сабе тэкст «відэа ўтрымлівае ў сабе рэкламу».

Прадукт-плэйсмент

Звычайна ў такім выпадку выкарыстоўваюцца тавары таго, хто плаціць, і яны мусяць быць інтэграваныя ў відэа. Ідэя ў тым, каб выклікаць жаданне купіць прадукт проста зараз, але больш тонка, чым з прамой рэкламай — улюбёны блогер быццам і сам захапляецца ці проста карыстаецца таварамі брэнда.

Напрыклад, блогер можа быць у адзенні нейкага брэнда (і між іншым заўважыць, што ў таго выйшла новая калекцыя) або есці ў кадры прадукт ад брэнда.

Спонсарства

У гэтым выпадку кампанія ці брэнд плаціць за кантэнт, які звычайна прадугледжвае выкарыстанне ці дэманстрацыю ў відэа прадукцыі або атрыбутыкі брэнда, але «між іншым». Прамой рэкламы ў такіх відэа няма. Напрыклад, Red Bull фінансуе многіх блогераў, якія займаюцца экстрэмальным спортам, а расійскі «Авіясэйлс» — трэвел-блогераў ды стэндапераў.

Такі від рэкламы накіраваны найперш на павышэнне пазнавальнасці брэнда агулам. Такая форма больш актуальная для буйных блогераў, але і параўнальна невялікія могуць разлічваць на грошы ад меншых брэндаў.

Данаты

Нягледзячы на тое, што вывесці сродкі з Patreon у Беларусь цяпер няпроста, ёсць расійскія аналагі — напрыклад, Boosty. Таксама можна прасіць ахвяраванні проста на картку.

Партнёрскі маркетынг

У гэтым выпадку блогер прадае нешта па сваім прамакодзе. Напрыклад, вы рэкламуеце адукацыйныя курсы ці тавары. Калі чалавек іх купляе па вашым прамакодзе, то адсотак ад продажу ідзе вам.

Продаж уласных тавараў ды паслуг

Таксама блогеры могуць прадаваць нешта самі. Гэта можа быць як прадукцыя з лога канала ці калекцыі адзення ад блогераў, гэтак і розныя курсы ды трэнінгі. У многіх блогераў у Расіі ды за мяжой гэта асноўны бізнэс, а рэклама з ютуба ў маштабах прыносіць няшмат.

Стварыць новы акаўнт AdSense у іншай краіне

Гэта не вельмі проста, але магчыма. Шмат расейцаў, да прыкладу, каб абысці правілы Google, ствараюць ІП у Грузіі і рэгіструюць «грузінскі» AdSense. Тое самае можна зрабіць і праз Казахстан ды іншыя краіны, якія дазваляюць беларусам без праблем адкрываць ІП ці кампаніі ў гэтых краінах.

Рэч у тым, што забароны Google распаўсюджваюцца не на пашпарт уладальніка, а на рэгіён, дзе ён фармальна знаходзіцца. Ёсць шмат сэрвісаў, якія робяць такія акаўнты «пад ключ».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць