Свет3939

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома

Паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу Сірыі Дамаск, асадаўскія войскі адступаюць, паведамляюць паўстанцы. Дзе знаходзіцца прэзідэнт Сірыі Башар Асад, па-ранейшаму не вядома. Прыкмет яго прысутнасці не назіраецца ўжо некалькі дзён. Больш за 50-гадовае кіраванне асадаўскага рэжыму скончылася. 

Узброеныя групоўкі, якія выступаюць супраць рэжыму Башара Асада, узялі пад кантроль цэнтр горада Хомс, 8 снежня. Фота: Izettin Kasim / Anadolu праз Getty Images

Дамаск, імаверна, перайшоў да паўстанцаў. СМІ пішуць, што ў цэнтры Дамаска пачалі збірацца людзі, якія святкуюць звяржэнне рэжыму Башара Асада. Прэм'ер-міністр краіны заявіў, што гатовы прымаць любыя захады па «перадачы» ўлады пасля таго, як паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Reuters: Асад пакінуў Дамаск

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад пакінуў Дамаск у невядомым напрамку, паведаміла Reuters. За ўвесь гэты час ён не зрабіў ніводнай заявы. 

Урадавыя войскі, якія знаходзіліся ў аэрапорце, паводле звестак маніторынгавай групы, былі эвакуіраваны пасля яго вылету.

У самім аэрапорце Дамаска назіраўся хаос. На кадрах відэа бачна, як дзясяткі людзей спрабуюць пакінуць краіну. Там амаль не было персаналу, а на сайтах, якія адсочваюць палёты, не было зафіксавана ніводнага вылету.

Расійскае дзяржагенцтва «РІА Навіны»паведамляе, што ўсе супрацоўнікі пакінулі міжнародны аэрапорт Дамаска, яго праца цалкам спынена.

Сірыйскі Іл-76, які мог везці Башара Асада, знік з радараў пасля рэзкага зніжэння, паведаміў Axios са спасылкай на FlightRadar. 

Магчыма як тое, што самалёт маглі збіць, так і маглі перадатчык адключыць наўмысна, з-за чаго Іл-76 знік з радараў.

Прэм'ер Сірыі заявіў аб гатоўнасці перадаць уладу

Прэм'ер-міністр Сірыі Мухамад Газі аль-Джалалі заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з любым кіраўніцтвам, абраным сірыйскім народам, і прымаць любыя меры па «перадачы» ўлады. 

«Гэтая краіна можа быць нармальнай краінай, якая будуе добрыя адносіны са сваімі суседзямі і з усім светам (…), але гэтае пытанне трэба будзе вырашаць любому кіраўніцтву, абранаму сірыйскім народам. Мы гатовы супрацоўнічаць з ім, каб забяспечыць яму ўсе магчымыя ўмовы», — сказаў кіраўнік урада.

Ён заклікаў захаваць «усе інстытуты сірыйскай дзяржавы» і заявіў, што гатовы падтрымаць далейшае кіраванне дзяржаўнымі справамі.

Агенцтва AFP са спасылкай на лідара паўстанцаў перадае, што дзяржаўныя ўстановы ў Дамаску застануцца пад кантролем прэм'ер-міністра да афіцыйнай перадачы ўлады.

Адкрылі турму для палітзняволеных

Сілы паўстанцаў заявілі, што захапілі размешчаную каля Дамаска турму Саедная і вызвалілі зняволеных.

У турму Саедная з самага пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе змяшчалі праціўнікаў рэжыму Башара Асада.

У 2017 годзе Amnesty International апісвала гэтае месца як «чалавечую бойню». У справаздачы праваабаронцаў сцвярджалася, што за першыя пяць гадоў вайны тут ва ўмовах поўнай сакрэтнасці пакаралі смерцю ад 5 тыс. да 13 тыс. чалавек.

Праваабарончая група таксама заяўляла, што пакаранні, як відаць, былі санкцыянаваныя на самым высокім узроўні, і прыраўноўвала такую ​​практыку да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Рэжым Асада адхіліў заявы Amnesty International як «беспадстаўныя» і «недакладныя», паводле яго, усе пакаранні ў Сірыі праводзіліся ў адпаведнасці з належнай прававой працэдурай.

Каментары39

  • В лондоне он
    08.12.2024
    Британцы любят своих "врагов" эвакуировать, а их армии обучать в Уэльсе.

    Читвйте bbc raqqa's dirty secret, ну и про белорусскую армию в Уэльс только не имеющие ничего общего с Беларусью еврее не знают.
  • Беларус з-пад Гомля (бліжэй да Дамаска)
    08.12.2024
    А маглі б праводзіць канферэнцыі Новая Сірыя ў Берліне ці Стамбуле. Стварыць свой Аб'яднаны пераходны кабінет з блэкджэкам і Сахашчыкамі. Потым пашпарты Новай Сірыі пад'ехалі б. Эх... Столькі магчымасьцяў страчана...
  • Ботам
    08.12.2024
    Вялікая перамога сірыйскага народу. Зрынуты тыран, сябар Пуціна і Лукашэнкі. А куды пойдзе Сірыя зараз, па шляху дэмакратыі або Лівіі і Іраку гэта ўжо залежыць ад саміх сірыйцаў. Першы абавязковы крок, зрынанне дыктатара, зроблены.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць