Грамадства33

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 

Пры гэтым ён адмовіўся раскрыць дакладную лічбу.

Ілюстрацыйнае фота Генштаб Украіны

Узброеныя сілы Украіны (УСУ) падчас поўнамаштабнай вайны з Расіяй страцілі загінулымі менш за 80 тысяч чалавек, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша Moscow Times.

«Сёй-той нядаўна, мне здаецца, што ў амерыканскай прэсе, падаў інфармацыю, што ўкраінцаў загінула 80 тысяч. Але я хачу вам сказаць, што не. Менш. Нашмат менш, нашмат», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю Kyodo News. Пры гэтым ён адмовіўся раскрыць дакладную лічбу.

Пра тое, што Украіна страціла 80 тысяч вайскоўцаў загінулымі, раней паведамілі крыніцы Wall Street Journal у Кіеве. Па іх даных, колькасць параненых вайскоўцаў дасягнула 400 тысяч. У той жа час The Economist прыводзіў звесткі заходніх разведак, згодна з якімі Украіна магла страціць ад 60 да 100 тыс. вайскоўцаў забітымі, а цяжкія раненні атрымалі каля 400 тыс. салдат.

Па даных сайта Ua Losses, на 3 снежня пацверджана гібель 65289 украінскіх вайскоўцаў. Сярэдні ўзрост на момант смерці склаў 38,2 года. Рэальная лічба можа быць значна вышэйшай, паколькі на кожнага загінулага прыпадае ад 6 да 8 цяжкапараненых.

Між тым, згодна з ацэнкай Пентагона, да лістапада агульныя страты Расіі склалі 615 тыс.: 115 тыс. забітых і 500 тыс. параненых.

Мінабароны РФ апошні раз раскрывала страты ў верасні 2022 года — 5937 чалавек. У чэрвені Уладзімір Пуцін заяўляў пра страты УСУ і параўноўваў іх з расійскімі. З ягоных слоў вынікала, што за 27 месяцаў вайны Расія страціла забітымі блізу 135 тысяч чалавек.

Каментары3

  • Брахло
    03.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Брахло твой калгаснік
    03.12.2024
    Брахло твой калгаснік
  • Алесь.
    03.12.2024
    Жах. Такое адчуванне, што гэта нейкі тэатар абсурда. Між іншым, Зяленскі ўскосна знеўпраўдзівае звесткі ўкраінскага Генштаба па знішчаных расейскіх вайскоўцаў.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць