Грамадства

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

Як апынуліся свойскія пацукі на звычайнай гарадской клумбе, невядома.

Wild Rat Буры пацук Бурая крыса
Шэры пацук. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Мінчукі заўважылі недалёка ад Камароўскага рынку цэлую зграю пацукоў. 

Відэа ў TikTok сабрала больш за 200 тысяч праглядаў і чатыры сотні каментароў. Першапачаткова ў роліку гаварылася, што пацукоў знайшлі проста каля Камароўкі, але на рынку гэта адмаўляюць.

@dashdolls888

Выбросили домашних крыс на Кульман(

♬ оригинальный звук - budnayavoronkova

Намеснік дырэктара рынку па развіцці Іван Ткачук заявіў, што пацукоў знайшлі каля паркінгу, пішуць «Мінск-Навіны».

«Да нас пацукі ніякага дачынення не маюць, відэа знятае на скрыжаванні вул. Кульман і Куйбышава, гэта адна з клумбаў побач з крытым паркінгам», — адзначыў Ткачук.

У каментарах людзі заўважылі, што пацукі на відэа, хутчэй за ўсё, свойскія, іх хтосьці мог выкінуць на двор. Дэкаратыўныя пацукі, у адрозненне ад дзікіх, могуць не прыстасавацца да вонкавых умоў і загінуць.

Тое, што пацукі на відэа свойскія, пацвердзіла супрацоўніца сталічнага заапарка Ірына Орліс. Паводле яе слоў, пацукоў выкінулі відавочна не пару дзён таму.

«На відэа выразна відаць, што гэта свойскія пацукі, як мінімум па колеры — дзікія такіх афарбовак не бываюць. Ды хоць бы ўзяць лінію Дамба — той самы беленькі з вялікімі вушкамі, што фігуруе ў сярэдзіне відэа. Як максімум — па паводзінах: у нашай краіне дзікія пацукі так нахабна сябе не паводзяць. Яны даўно вывучылі, што з імі змагаюцца, і так відавочна на кантакт не пойдуць.

Адназначна, нейкі бессаромны чалавек выкінуў хатніх гадаванцаў. І відавочна не пару дзён таму, калі ўлічыць, што мы бачым не толькі дарослых асобін, але і малых, якія вывеліся, хутчэй за ўсё, у нары, якую жывёлы зладзілі ў каранях дрэў. Маразы яны пераносяць дрэнна, і калі іх не адлавіць, то, хутчэй за ўсё, жывёлы загінуць», — лічыць Орліс.

Пры гэтым спецыялістка заклікае не замілоўвацца: паводле яе слоў, хатнія пацукі могуць быць больш небяспечныя, чым іх дзікія сабраты, паколькі лепш ведаюць звычкі людзей і не баяцца іх. Да таго ж, захворванні свойскія пацукі пераносяць не горш за дзікіх.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі38

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць