За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі
У Мінскім гарадскім судзе 19 снежня пачнуць разглядаць справу супраць 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна, піша «Вясна».
Верагодна, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.
Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.
-
Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца
-
«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
-
«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю
Каментары