На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Месца ДТЗ. Фота тут і далей: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 17:10 у раёне 13-га км знешняга кальца МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: Suzuki, Toyota, Ford і Mercedes.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе мінская ДАІ.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС Мінска.
Каментары