Свет55

Ісландыя зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень

Па выніках мінулага года ВУП краіны вырас на 5%, што ў тым ліку звязваюць са скарачэннем працоўнага тыдня.

Ісландыя завяршыла пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы. Пра гэта піша CNN.

Па звестках выдання, пілотны праект, у рамках якога з 2020 па 2021 год 51% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да 35-36 гадзін, паказаў станоўчыя вынікі. Так, прадукцыйнасць працы захавалася ці нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказчыкаў сярод еўрапейскіх краін.

Спецыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт работнікаў — ад зніжэння ўзроўню стрэсу і рызыкі выгарання да паляпшэння здароўя і гармоніі паміж працай і асабістым жыццём.

Згодна з новым даследваннем, па выніках 2023 года ВУП Ісландыі вырас на 5%, што з'яўляецца высокім паказчыкам для развітай эканомікі. Для параўнання, на працягу 2006-2015 гадоў сярэднія тэмпы росту эканомікі ў Ісландыі складалі толькі каля 2 працэнтаў у год.

Каментары5

  • Праўда
    28.10.2024
    Nie pedał , Толькі хворыя на галаву людзі сярод вясёлкі бачаць нешта іншае. І нават калі гэта і яно, то нармальным людзям пофіг, калі гэта дабраахвотна і дарослымі людзмі. Гундзяй і Азвяронак таксма іх паўсюль бачаць.
  • Woodoo Cult
    28.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Nie pedał
    28.10.2024
    Праўда, згодры, што нармальны сімвал, быў, аднак пэўная група захацела яго манапалізаваць, ужо не першы год яе піхаюць амаль паўсюдна (фільмы, вуліцы, серялы ітд.) вось і эфекты. Як з Ленінамі ды сярпамі і молатамі пры камуністах.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць