Грамадства33

Шматдзетная гамяльчанка так хацела пабачыцца з каханым расійскім зэкам, што падрабіла пасведчанне аб шлюбе

Жанчыне ўдалося дабіцца працяглага спаткання за тысячу кіламетраў, але потым узніклі праблемы.

У Расіі шматдзетную гамяльчанку судзілі за падробку дзяржаўнага дакумента. На злачынства яна пайшла дзеля кахання: ёй вельмі хацелася дамагчыся спаткання са зняволеным расійскай калоніі ў Пензенскай вобласці.

Падрабязнасці гісторыі расказалі «Моцныя навіны». Сужыхар 30-гадовай гамяльчанкі Юліі адбываў 13-гадовы тэрмін за незаконны абарот наркотыкаў у Сярдобску — там знаходзіцца лячэбна-папраўчая ўстанова для зняволеных, якія захварэлі на сухоты.

Пара не аформіла адносіны афіцыйна, таму шанцаў на доўгатэрміновае спатканне ў Юліі не было. Але маці траіх дзяцей пайшла на хітрасць. Яна спампавала з інтэрнэту незапоўнены бланк пасведчання аб шлюбе, унесла ў яго свае даныя і даныя каханага, а затым раздрукавала паперу на каляровай друкарцы. Так у яе атрымалася падробленае пасведчанне, нібыта выдадзенае ЗАГСам у падмаскоўных Хімках.

З гэтым пасведчаннем гамяльчанка адправілася ў калонію. Прычым на КПП нічога не западозрылі і прапусцілі Юлію на тэрыторыю, пары далі належнае трохдзённае спатканне. Але падман раскрыў адзін з супрацоўнікаў калоніі — ён зазірнуў у асабістую справу зняволенага, дзе ніякіх згадак пра «жонку» не было. Прыгледзеўшыся да пасведчання Юліі, ён зразумеў, што дакумент падроблены.

На гамяльчанку завялі крымінальную справу аб падробцы афіцыйнага дакумента, які надае правы, у мэтах яго выкарыстання. Ёй пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі, аднак Юліі пашанцавала з суддзёй. Той улічыў, што ў жанчыны трое дзяцей, двое з якіх непаўналетнія, і прызначыў ёй усяго толькі штраф у 50 даляраў. Больш за тое, працэсуальныя выдаткі, якія звычайна пакрывае асуджаная, былі пакрытыя за кошт бюджэту, таксама як і паслугі адваката Юліі.

Каментары3

  • Типок Вагнерок
    23.10.2024
    Вот это настоящая любовь и традиционные ценности! По-нашему, по-русски, по-душевному. До слез - даже вагнера прошибает. Совет да любовь влюбленным! Любите и любимы будьте, всем добра! Любовь - спасет мир...
  • Gorliwy Litwin
    23.10.2024
    белыя русы з Гомеля - русы на 120%. Нават Рускую Кувалду яны вынайшлі
  • ...
    24.10.2024
    30 гадоў... трое дзяцей, двое з якіх непаўнагадовыя... значыць адзін паўнагадовы? у колькі ж яна яго нарадзіла ці што?

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць