Вайна99

Амерыканскія палітыкі заклікаюць Украіну знізіць узрост мабілізацыі да 18-19 гадоў. Зяленскі супраць

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны расказаў пра ціск на Уладзіміра Зяленскага з боку амерыканскага істэблішменту.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Прадстаўнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША заклікаюць Уладзіміра Зяленскага знізіць узрост мабілізацыі ва Украіне да 18 гадоў.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Сяргей Лешчанка.

«Калі гэтая інфармацыя ўсплыла на паверхню, магу пацвердзіць: амерыканскія палітыкі з абедзвюх партый ціснуць на прэзідэнта Зяленскага ў пытанні, чаму ва Украіне не праводзіцца мабілізацыя тых, каму ад 18 да 25 гадоў. Аргумент партнёраў такі: калі была вайна ЗША ў В'етнаме, туды забіралі з 19 гадоў», — напісаў Лешчанка.

З ягоных слоў, прадстаўнікі амерыканскага істэблішменту звязваюць гэтае пытанне з новымі пастаўкамі зброі ва Украіну.

«Прэзідэнт Зяленскі не прадавіўся і працягвае пераконваць палітыкаў з абедзвюх партый даваць зброю без змены прызыўнога ўзросту», — дадаў Лешчанка.

На гэты момант ніжняя планка мабілізацыі ва Украіне складае 25 гадоў. Нядаўна ўкраінскія СМІ са спасылкай на дэпутатаў паведамлялі, што ў Вярхоўнай Радзе абмяркоўваюць магчымасць паніжэння гэтага ўзросту.

Каментары9

  • Use
    15.10.2024
    У ЗША хапае 40 гадовых вайсковых пенсіянераў у тым ліку лётчыкаў якія жадаюць ваяваць ў ЗСУ, у тым ліку на самалётах F-16, F-15, F-18, якіх так сама хапае ЗША разам з бомбамі і ракетамі. Але, пакуль, не бачна што амерыканскія палітыкі хочуць гэтага і жадаюць перадаць Украіне больш самалётаў і спрасціць ўмовы сваім вайсковым пенсіянерам дамагчы ЗСУ закрыць неба над Украінай ў якасці добраахвотнікаў. А ці шмат магчымасцяў перамагчы у вайне на зямлі без перамогі ў небе?
  • Den
    15.10.2024
    Там и так проблемы с набором в армию, а со снижением возраста вообще может народ взбунтоваться.
  • k5
    16.10.2024
    Den , пошел разгон кремлевских методичек

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць