З футбольнай зборнай Расіі адмаўляюцца гуляць нават зборныя з «дружалюбных» краін
Гэтай восенню футбольная зборная Расіі, пасля пачатку вайны з Украінай выключаная з міжнароднага календара, хацела згуляць пару матчаў са зборнымі з азіяцкіх краін. Але тыя не праяўляюць асаблівага энтузіязму.

Стала вядома, што ад правядзення таварыскага матча са зборнай Расіі, які меў адбыцца ў лістападзе, адмовілася зборная Таджыкістана. У Душанбэ заявілі, што атрымалі запрашэнне ад РФ, але на гэтыя даты ў іх ужо ёсць дамоўленасці з іншымі камандамі.
Два дні таму, 5 кастрычніка, стала вядома, што ад таварыскага матчу з Расіяй, які планаваўся на кастрычнік, адмовіўся Пакістан. У мясцовай федэрацыі футбола тлумачылі адмову тым, што яны не паспеюць падрыхтавацца да матчу, і заяўлялі пра сваю гатоўнасць згуляць у лістападзе.
У 2024 годзе расіянам удалося правесці толькі тры таварыскія матчы — з Беларуссю (97-е месца рэйтынгу ФІФА), Сербіяй (35-е) і В'етнамам (116-е).
Зборная Таджыкістана на гэты момант займае ў сусветным рэйтынгу ФІФА 103-е месца, а зборная Пакістана — увогуле 197-е. Расія пакуль знаходзіцца на 34-м месцы.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары