Грамадства

Балгарыя можа дэпартаваць грамадзяніна Беларусі — прадстаўніка ЛГБТ

Улады Балгарыі адмовілі ў прадастаўленні прытулку грамадзяніну Беларусі, і цяпер яму пагражае дэпартацыя з краіны, піша «Позірк» са спасылкай на Балканскую сетку журналісцкіх расследаванняў BIRN.

Сафія. Фота: Wikimedia Commons

Мужчыну завуць Андрэй, прозвішча ў публікацыі не называецца з меркаванняў бяспекі сваякоў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Паводле інфармацыі журналістаў-расследавальнікаў, у атрыманні прытулку беларусу адмовіў 17 верасня Вярхоўны суд у Сафіі, цяпер ён з адвакатамі рыхтуецца абскардзіць рашэнне. Пры гэтым, як паведамляецца, беларус не выключае звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека

Адзначаецца, што Андрэй знаходзіцца ў шлюбе з расійскім журналістам і апазіцыйным актывістам Аляксеем Бачынскім, які атрымаў прытулак у Балгарыі 25 красавіка. Шлюб быў аформлены ў Капенгагене ў 2014 годзе.

Пара пераехала ў Балгарыю з Расіі ў 2022 годзе пасля вайсковага ўварвання РФ ва Украіну. Выданне паведамляе, што яны «ўдзельнічалі ў актывізме супраць рэжымаў у Расіі і Беларусі і падтрымлівалі праўкраінскія дэманстрацыі ў Расіі, Беларусі і Балгарыі».

Як адзначае BIRN, «у сваім наступным хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку Андрэй таксама згадае аб новых рэпрэсіўных законах у Беларусі з красавіка гэтага года, згодна з якімі дэманстрацыя адносін ЛГБТК+ можа лічыцца парнаграфічнай і карацца турэмным зняволеннем».

«Мы спадзяемся, што гэта будзе прынята пад увагу, паколькі гэта новыя абставіны, якія з’явіліся пасля таго, як ён падаў заяву ў першы раз», — цытуе медыя Бачынскага, які доўгі час супрацоўнічае з расійскім апазіцыйным парталам kasparovru.com.

У публікацыі гаворыцца, што Балгарыя, якая «сутыкаецца з праблемамі з-за ўмяшання Расіі», у жніўні гэтага года забараніла «прапаганду нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі», у прыватнасці, у сувязі з «прысутнасцю тэмы ЛГБТК+ у сістэме адукацыі».

Пры гэтым у дакуменце Бачынскага аб прадастаўленні яму статусу бежанца, з якім азнаёміўся BIRN, ён указаны як чалавек, які не знаходзіцца ў шлюбе.

Адвакат Дзяніца Любенава, якая прадстаўляе мноства спраў аб правах ЛГБТК+ у Балгарыі, паведаміла, што беларус Андрэй будзе дамагацца паскоранага слуханні ў ЕСПЧ, паколькі суд у Сафіі «праігнараваў статус пары, якая законна знаходзіцца ў шлюбе».

Цяпер беларус на волі, аднак, як сцвярджаецца, пара турбуецца пра сваю будучыню, бо балгарскія ўлады і раней прымалі негатыўныя рашэнні ў дачыненні да асоб, якія спрабавалі атрымаць прытулак.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць