Свет33

На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»

Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа з расійска-лаоскіх вучэнняў «Ларас-2024» у Прымор'і, на якім чуваць, як лаоскія вайскоўцы імітуюць гукі стрэлаў сваімі галасамі. Такім чынам вайскоўцы, відаць, эканомяць боепрыпасы, піша «Агентство».

Скрыншот з відэа

На відэа відаць, як некалькі лаоскіх вайскоўцаў падчас вучэнняў «захопліваюць» будынкі, пры гэтым імітуюць гукі стрэлаў галасамі. Хоць часам на відэа чуваць і рэальныя стрэлы.

Як патлумачыў «Агентству» расійскі вайсковы аналітык Кірыл Міхайлаў, ва ўмовах недахопу боепрыпасаў імітацыя стрэлаў галасамі падчас вучэнняў цалкам магчымая. Акрамя таго, ён адзначыў, што на відэа байцы, хутчэй за ўсё, адпрацоўваюць тактычныя прыёмы, падчас якіх стральба не з'яўляецца абавязковай.

Іншы вайсковы аналітык Ян Матвееў таксама лічыць, што вайскоўцы маглі ашчаджаць халастыя патроны. Ён адзначыў, што вучэнні без стральбы таксама праходзяць, аднак падчас іх вайскоўцы звычайна проста бегаюць з аўтаматамі.

Каментары3

  • Лапата
    23.09.2024
    Ахаха гэта яны яшчэ не пачыналі, хутка рабсіякам прыйдзецца дзеля эканоміі імітаваць яшчэ і аргазм для задавальнення імперскіх боляў
  • прадалі
    23.09.2024
    Прыгадваецца анекдот, як у рфіі браткі ў 90-я набылі ў вартавога АК-74 і на заўвагу, як жа ахоўваць без зброі сакрэтны ангар са знішчальнікам новага пакалення, параілі ў выпадку трывогі ўзяць дубец ды імітаваць стральбу. У выніку, сапраўды, гучыць сірэна трывогі, салдат бегае вакол ангара з крыкамі піф-паф, а сам ангар адчыняецца, і з яго ў шлёмах пілотаў, расправіўшы рукі, "вылятаюць" два лейтэнанта: "у-у-у". :)
  • Ганьба
    23.09.2024
    Ты-дышч!

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць