Эканоміка22

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»

Рэкордныя продажы беларускіх аўтамабіляў Belgee былі зафіксаваныя ў Расіі за адзін тыдзень, паведаміла аналітычнае агенцтва «Автостат».

У перыяд з 16 па 22 верасня 2024 года дылеры прадалі 1139 машын беларускай маркі. Папярэдні максімум быў зафіксаваны вясной і складаў 1042 аўтамабілі.

Belgee заняў шостае месца ў рэйтынгу продажаў у Расіі сярод аўтамабільных марак. Вышэй размясціліся кітайскія Changan (2733 аўтамабілі), Chery (3866), Geely (3899), Haval (4541). 

@belarusnovosti Россияне полюбили белорусские авто #авто #белджи #джили #belgee #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

У дзясятку найбольш папулярных легкавых аўтамабіляў у Расіі таксама ўвайшлі яшчэ чатыры кітайскія маркі: Omoda (1010), Jetour (921), Exeed (827) і Tank (749).

У агульным падліку за мінулы тыдзень у Расіі было прададзена 36 673 новыя аўтамабілі. Лідарам рынку тут застаецца расійская Lada з вынікам 8605 прададзеных машын.

Каментары2

  • Будзет очэнь інцярэсна
    23.09.2024
    Кітай абуў расіян, а цяпер яшчэ і пасадзіў на свае кітайскія аўто, назвы якіх нават не вымавіш. Во дзе будзе бавоўны на рф, калі ўсе гэтыя аўто Кітай можа кіраваць аддалена. Такімі тэмпамі Кітай зойме землі на далёкім усходзе рф без адзінага стрэлу.
  • Гусляр
    24.09.2024
    Хай расейцы на гэтым кітайскім хламе і ездзяць

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць