Грамадства11

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд

Яму было 70 гадоў.

Фота: Гродзенская епархія

Мікалай Гляд памёр 12 ліпеня з прычыны раптоўнай хваробы. Ён служыў у храме Мікалая Цудатворца ў Дубне Мастоўскага раёна.

«Смерць протаіерэя Мікалая Гляда — незаменная страта для Гродзенскай епархіі. Яго жыццё было цалкам прысвечана служэнню святой Царквы Хрыстовай і людзям, якіх ён акармляў з неаслабнай пастырскай рэўнасцю на працягу больш як трыццаці сямі гадоў», — паведамляе Гродзенская епархія. 

Мікалай Гляд нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 года ў в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў набожнай сям'і. Праз месяц быў ахрышчаны ў тамтэйшай царкве. Атрымаў спецыяльнасць ва Украіне, служыў у войску.

У кастрычніку 1987 года ўзяў царкоўны шлюб з Марыяй Разановіч. У іх было чацвёра сыноў: Андрэя, Юрый, Мікалай і Васіль.

Мікалай Гляд адчуў пакліканне да пастырскага служэння, айцец Мікалай паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую з поспехам скончыў у 1997 годзе. У 1988 годзе быў пасвечаны ў сан дыякана, потым іерэя (святара).

Служыў настаяцелем храма ў в.Кузьмічы Ваўкавыскага раёна, потым у Самуйлавічах. У Дубне служыў са снежня 2000 года. Быў узнагароджаны некалькімі ўзнагародамі БПЦ.

Каментары1

  • Гродзенскай япархіі чаго?
    14.07.2026
    Чаму мы павінны самі здагадвацца, пра якую арганізацыю ідзецца?

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць